wd wp Пошук:

Пашавіцкі камень з ямкамі

Па́шавіцкі камень з ямкамі — валун у Беларусі, геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння. Размешчаны за 1 км на поўнач ад в. Пашавічы Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці, каля возера Дрысвяты. Валун сярэднезярністага граніту рапаківі з уключэннямі крышталёў палявога шпату. Даўжыня валуна складае 1,4 м, шырыня 1 м, вышыня 0,4 м, у абводзе 4,3 м, аб’ём 0,3 м³, маса каля 0,8 т. Прынесены ледавіком каля 20—18 тыс. гадоў назад з паўднёвага ўсходу Фінляндыі. Мае цэглападобную форму. На верхняй пляцоўцы захаваліся 11 выемак (глыбіня да З см, у папярочніку да 5 см), якія высечаны чалавекам 2—2,5 тыс. гадоў назад. У старажытнасці меў культавае значэнне. Ахоўны статус нададзены ў 1992 годзе.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Культавыя камяні
Катэгорыя·Пашавічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Валуны Беларусі
Катэгорыя·Геалогія Браслаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці