wd wp Пошук:

Патрык Мадыяно

Патры́к Мадыяно́ (фр.: Patrick Modiano; нар. 30 ліпеня 1945, Булонь-Біянкур) — французскі пісьменнік і сцэнарыст. Лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (2014).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сям’і французскага камерсанта яўрэйскага паходжання Альбера Мадыяно, са старога роду саланікійскіх сефардаў[5][6], і фламандскай камічнай актрысы Луізы Калпейн[fr]. Бацькі пазнаёміліся восенню 1942 года ў акупаваным немцамі Парыжы, у лютым 1944 года яны ажаніліся. Пад акупацыяй бацька займаўся нелегальным гандлем, жыў з фальшывымі дакументамі; маці выступала перад акупацыйнымі войскамі[7]. Брат Патрыка — Рудзі, памёр дзесяцігадовым у 1957 годзе, да 1982 года пісьменнік прысвячаў яму ўсе свае раманы[8]. Бацькі разышліся на пачатку 1960-х гадоў.

Вучыўся ў парыжскім Ліцэі Генрыха IV, дзе адным з выкладчыкаў быў сябра яго маці Раймон Кено, які далучыў Мадыяно да літаратурнага кола выдавецтва «Галімар», працягваў адукацыю ў ансійскіх ліцэі і каледжы.

У 1970 годзе ажаніўся з Дамінік Зерфюс, дачкой вядомага архітэктара Бернара Зерфюса; мае дзвюх дачок — Зіну (1974 г.н.), кінарэжысёра, і Мары[fr] (1978 г.н.), літаратара і спявачку[9].

Быў членам журы Канскага кінафестывалю (2000).

Творчасць

Яшчэ падчас вучобы ў Ліцэі Генрыха IV далучыўся да літаратурнага кола выдавецтва «Галімар». Першы раман «Плошча Зоркі» (1968) адразу прынёс Мадыяно вядомасць.

Да найбольш вядомых раманаў П. Мадыяно належаць «Плошча Зоркі» (1968), «Віла Журба» (1975), «Вуліца Цёмных Крамак» (1978), «Зніклы квартал» (1985), «З глыбіні забыцця» (1996), «Дора Брудэр» (1997), «Далягляд» (2010).

Практычна ўсе творы пісьменніка аўтабіяграфічныя і/або звязаныя з тэмай акупацыі Францыі часоў 2-й сусветнай вайны. У сваім інтэрв’ю ў кастрычніку 1975 года П. Мадыяно кажа, што «апантаны перадгісторыяй, мінулым», а «мінулае — гэта смутная і ганебная эпоха акупацыі». «Мой сюжэт — час», — дадаў ён у інтэрв’ю газеце «Монд» (ад 24 мая 1973 года).

Пры гэтым Мадыяно заяўляе: «Акупацыя ў маіх раманах мае мала агульнага з сапраўднымі 40-мі гадамі. Я ствараю атмасферу, якая нагадвае акупацыю, але ўрэшце не так ужо і да яе і падобна… У маіх першых трох раманах я апісваў не гістарычныя падзеі, а нявернае святло маіх вытокаў»[10]. Французскі крытык Ж. Брэнер піша, што «вядомая памяць Мадыяно — на праўдзе прадукт яго ўяўлення»[11].

Героі Мадыяно заняты пошукамі вытокаў, каранёў, вывучэннем мінулага для самапазнання. Гэта пакаленне непрыкаяных, «лішніх» людзей[12]. З творчасцю Мадыяно звязваюць распаўсюджванне моды на стыль «рэтра» і адмову ад палітычнай актуальнасці[13].

У раманах Мадыяна ствараецца пачуццё ірэальнасці, хуткацечнасці, двухсэнсавасці і таямнічасці бягучых падзей. Ён любіць выводзіць герояў, які ўспамінаюць, вывучаюць і расследуюць свае мінулае[14].

Пісьменнік звычайна не клапоціцца праўдападобнасцю і матывацыяй дзеянняў персанажаў[15], затое апантаны даследаваннем часу і ролі мастацтва, прызнаецца ў любові да Парыжу і сілы класічнай мовы, якая дысцыплінуе.

Мадыяно карыстаецца і парадуе ў сваёй творчасці стыль і прыёмы шмат якіх французскіх пісьменнікаў (Шатабрыян, Рэмбо, Русо, «новы раман» і рэгіяналісцкая літаратура), але найперш — Пруста і Селіна[16].

У 2014 годзе стаў лаўрэатам Нобелеўскай прэміі па літаратуры. У заяве Нобелеўскага камітэту адзначана, што прэмія прысуджана «за мастацтва памяці, дзякуючы якому ён выявіў самы неспасціжны лёс людзей і раскрыў жыццёвы свет чалавека часоў акупацыі»[17].

Творы Мадыяно пераклалі на шмат якія мовы свету, іх ілюстравалі вядомыя мастакі (Семпэ, Жэрар Гаруст і інш.), не раз экранізавалі.

Бібліяграфія

П. Мадыяно аўтар 30 раманаў і сцэнарыяў, 9 твораў было экранізавана. Сам Мадыяно адзін раз зняўся ў другапланавай ролі ў фільме «Генеалогія злачынства» (Généalogies d’un crime).[18]

Беларускія пераклады

Прызнанне

Зноскі

  1. Patrick Modiano // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Patrick Modiano // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118784382 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. LIBRIS — 2017. Праверана 24 жніўня 2018.
  5. Генеалогія сям’і Мадыяно
  6. The Genealogical Story of the Modiano Family: from 1570 to our days: Сям’я бабулі, Генрыеты Леві, паходзіла з Франкфурта.
  7. Ржевская, 1995, с. 654
  8. Ржевская, 1995, с. 654—655
  9. The Genealogical Story of the Modiano Family: from 1570 to our days
  10. Ржевская, 1995, с. 658
  11. Бреннер Ж. Моя история современной французской литературы. — М.: Высшая школа, 1994. — ISBN 5-06-003195-0 — С. 313.
  12. Андреев Л. Г. Литература Франции // Зарубежная литература XX века. — М., 2000. — С. 412—413.
  13. Ржевская, 1995, с. 663
  14. Бреннер Ж. Моя история современной французской литературы. — М.: Высшая школа, 1994. — С. 312—313.
  15. Ржевская, 1995, с. 664
  16. Ржевская, 1995, с. 655—656
  17. Нобелевскую премию по литературе получил Патрик Модиано // РБК
  18. 1 2 3 4 5 6 7 8 9 Patrick Modiano (англ.). фільмаграфія. на сайце IMDb. Праверана 12 кастрычніка 2014.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Булонь-Біянкуры
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1945 годзе
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі з Францыі
Катэгорыя·Сцэнарысты Францыі
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Ганаровага легіёна
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Выпускнікі ліцэя Генрыха IV
Катэгорыя·Лаўрэаты Ганкураўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Камандоры французскага Ордэна мастацтваў і літаратуры
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лаўрэаты Нобелеўскай прэміі па літаратуры