wd wp Пошук:

Раймон Кено

Раймон Кено (фр.: Raymond Queneau; 21 лютага 1903, Гаўр, Францыя — 25 кастрычніка 1976, Парыж) — французскі пісьменнік, эсэіст, перакладчык. Удзельнік сюррэалістычнага руху, адзін з заснавальнікаў «УЛІПО — Майстэрні патэнцыйнай літаратуры» (фр. Oulipo — Ouvroir de littérature potentielle), Трансцэндэнтальны Сатрап Каледжа Патафізікі, створанага як пародыя на навуковыя супольнасці са сваімі секцыямі, падсекцыямі, пасадамі і г.д.[6]

Амаль усё жыццё працаваў у выдавецкім доме «Галімар», быў дырэктарам «Энцыклапедыі Плеяды». Вядомасць атрымаў дзякуючы раману «Зазі ў метро» (Zazie dans le métro, 1959), дзе даследуецца паўсядзённае маўленне ў супрацьстаўленні літаратурнай норме французскай мовы. У разнастайных па жанрах творах — ад матэматычных шарадаў да філасофскіх эсэ — часта эксперыментаваў, выкарыстоўваў фанетычную, т.зв. «новафранцузскую» мову, размоўную і жаргонную лексіку, распрацаваў цэлую сістэму «літаратурных пратэзаў» — фармальных абмежаванняў (паліндромы, ліпаграмы, анаграмы, г.д.), якія стымулююць уяўленне аўтара і дазваляюць пазбягаць штампаў і стэрэатыпаў. На беларускую мову вершы Раймона Кено перакладаў Зміцер Колас.

Зноскі

  1. 1 2 Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118597302 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
  4. 1 2 Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  5. https://actu.fr/insolite/toussaint-quelles-sont-les-celebrites-enterrees-en-essonne_46091418.html
  6. prajdzisvet.org(недаступная спасылка)
Тэмы гэтай старонкі (16):
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Франкамоўныя пісьменнікі
Катэгорыя·Памерлі ў 1976 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі Парыжскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1903 годзе
Катэгорыя·Памерлі 25 кастрычніка
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў Парыжы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Пісьменнікі Францыі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Іль-дэ-Франс
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гаўры
Катэгорыя·Перакладчыкі Францыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 лютага