wd wp Пошук:

Пастушок вадзяны

Вадзяны пастушок, таксама пастушок (Rallus aquaticus) — невялікая водная птушка сямейства Пастушковыя (Rallidae).

Апісанне

Даўжыня цела 22—30 см, размах крылаў 36—45 см. Доўгая, чырвоная, злёгку загнутая ўніз дзюба, крыху сціснутая з бакоў. Падхвосце белае. Ногі бледна ружаватыя з доўгімі пальцамі. Маладыя менш кантрастныя, з шэра-крэмавай дзюбай. Птушаняты ў чорным пуху са светлай дзюбай. Голас: свісты, віскат і рохканне.

Пашырэнне

Арэал разарваны: Еўропа (акрамя поўначы), Паўднёвая, Цэнтральная і Усходняя Азія. Насяляе плыткія вадаёмы з плаваючай расліннасцю, невялікімі вокнамі адкрытай вады, а таксама зонамі густой надводнай расліннасці, забалочаныя лугі. У Балгарыі адзначаўся ў гарах да вышыні 1700 м. На Беларусі нешматлікі пералётны і транзітна мігрыруючы від.

Пералёты від, адзінкавыя асобіны застаюцца на зімоўку. Месцы зімовак часткова ў межах гнездавога арэала, а таксама паўднёвы захад Еўропы, басейн Міжземнага мора, Сінайскі паўвостраў, Малая Азія, Паўднёвая Азія. Заходнееўрапейскія і паўднёваеўрапейскія папуляцыі аселыя.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо робіць у купіне пад прыкрыццем густой расліннасці (часта ля куста) паблізу вады. Яно ўяўляе няшчыльны шар у выглядзе стажка з сухіх лістоў і сцёблаў надводных раслін, часта размешчаны сярод расліннасці і зверху нябачны.

Яйкі (7—10, часам 5—16) крыху падоўжаныя з тупым вузейшым канцом, белаватыя, крэмавыя або пясочна-жоўтага колеру з чырванаватым або блакітнаватым адценнем. Глыбокія плямы рэдкія, больш густыя на шырокім канцы, чырвона-карычневыя альбо папялістыя з фіялетавым адценнем; паверхневыя — большага памеру, бурыя або ржавыя.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Пастушковыя
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта