wd wp Пошук:

Параслішча

Параслі́шча[1] (трансліт.: Paraslišča, руск.: Порослище) — былая вёска ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіла ў склад Валосавіцкага сельсавета.

Апошні жыхар памёр у 2004 годзе.

Ліквідавана ў 2010 годзе[2].

Геаграфія

Размяшчэнне

У 23 км на паўднёвы ўсход ад гарадскога пасёлка Акцябрскі, 253 км ад Гомеля, 26 км ад чыгуначнай станцыі Рабкор, размешчанай на чыгунцы Бабруйск — Рабкор, адгалінаванні лініі АсіповічыЖлобін.

Гідраграфія

За 2 км на паўднёвы ўсход ад вёскі знаходзіцца вусце ракі Ветка.

Транспартная сетка

Транспартныя сувязі па прасёлкавай, затым аўтамабільнай дарозе Акцябрскі — Азарычы.

Інфармацыя

Планіроўка складалася з двух кароткіх, паралельных паміж сабой вуліц, блізкіх да мерыдыянальнай арыентацыі. Забудова драўляная, сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Па пісьмовых крыніцах вядомая з пачатку XX стагоддзя. У 1930 годзе арганізаваны калгас «Чырвоны партызан», працавала гамарня. Падчас Вялікай Айчыннай вайны нямецкія акупанты ў красавіку 1942 года цалкам спалілі вёску і забілі 21 жыхара. У 3 км ад вёскі, на балоце, з 17 да 25 сакавіка 1944 года размяшчаўся лагер для грамадзянскага непрацаздольнага насельніцтва з Бабруйскай, Магілёўскай і Палескай абласцей. За 7 дзён існавання лагера ў ім памерла каля 900 чалавек. 33 жыхары загінулі на фронце.

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Літаратура

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).
  2. Решение Октябрьского районного Совета депутатов от 27 июля 2010 г. № 19 Об изменении границ сельских населенных пунктов и упразднении деревни Порослище Октябрьского района Гомельской области (руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Былыя населеныя пункты Акцябрскага раёна
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта