wd wp Пошук:

Папараць грабеньчатая

Папараць грабеньчатая, Шчытоўнік грабеньчаты[1] (Dryopteris cristata) — від травяністых раслін сямейства шчытоўнікавыя (Dryopteridaceae), распаўсюджаны ва ўмераных абласцях Еўропы і Паўночнай Амерыкі.

Апісанне

Шматгадовая расліна 30-80 см вышынёй. Сегменты 1-га парадку ў контуры ланцэтныя, на верхавіне рэзка звужаныя (у спараносных лісткоў). У жывых раслін размешчаны перпендыкулярна да сярэдзіны стрыжня або нават звернутыя ніжняй паверхняй уверх. Сегментаў 2-га парадку не больш за 15 пар. Лісткі дыморфныя: стэрыльныя павіслыя, карацей прамых спараносных. Сорусы шматлікія, размешчаныя на б. ч. лістка. Стэрыльных лісткоў некалькі, зелёныя ўсю зіму. Хвосцік ліста лускаваты, па меншай меры, пры аснаванні, жаўтлява-карычневы. 2n = 164[2].

Распаўсюджанне

Еўропа: Эстонія, Расія, Украіна, Аўстрыя, Ліхтэнштэйн, Бельгія, Чэхія, Германія, Венгрыя, Польшча, Славакія, Данія, Фінляндыя, Нарвегія, Швецыя, Вялікабрытанія, Італія, Румынія, Сербія [у тым ліку Косава], Славенія, Францыя, Іспанія; Паўночная Амерыка: Канада, ЗША; таксама культывуецца[3][4]. Засяляе балоты, багністыя лясы або адкрытыя кустовыя водна-балотныя ўгоддзі[2].

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 47. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. 1 2 efloras.org (нявызн.). Архівавана з першакрыніцы 22 жовтня 2020. (англ.)
  3. ww2.bgbm.org (нявызн.). (англ.)
  4. npgsweb.ars-grin.gov (нявызн.). (англ.)
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Флора Паўночнай Амерыкі
Катэгорыя·Шчытоўнікавыя
Катэгорыя·Флора Еўропы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN