Панасюкі́[4] (трансліт.: Panasiuki, руск.: Панасюки) — вёска ў Камянецкім раёне Брэсцкай вобласці. Уваходзіць у склад Дзмітровіцкага сельсавета. У складзе ААТ «Камянецкая пушча».
Панасюкі месцяцца за 200 м на паўночны захад ад аўтадарогі «Абход тэрыторыі нацыянальнага парку „Белавежская пушча“» (Р98), за 200 м на паўднёвы захад ад ракі Палічна, за 29 км на паўночны захад ад Каменца, за 63 км на поўнач ад Брэста, за 31 км на паўночны ўсход ад чыгуначнай станцыі Высока-Літоўск на лініі Брэст — Беласток.
У вёсцы 13 гаспадарак, 16 жыхароў (2005)[2].