wd wp Пошук:

Палітыка Беларусі

Рэспубліка Беларусьунітарная дзяржава, форма кіравання — прэзідэнцкая рэспубліка.

Канстытуцыя

Асноўны артыкул: Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь была прынята 15 сакавіка 1994 г. на 13-й сесіі Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь 12-га склікання. Набыла сілу 30 красавіка 1994 з моманту яе апублікавання.

24 лістапада 1996 года Канстытуцыя была абноўлена і дапоўнена паводле вынікаў рэферэндуму. Істотная частка змен - пераразмеркаванне паўнамоцтваў на карысць выканаўчай улады і прэзідэнта, у прыватнасці.

Сучасная рэдакцыя Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь складаецца з прэамбулы, 9 раздзелаў, у якіх 8 глаў і 146 артыкулаў.

17 кастрычніка 2004 года на рэферэндуме з Канстытуцыі было выключана палажэнне, якое абмяжоўвае права адной асобы абірацца прэзідэнтам больш за на два тэрміны запар.

Глава дзяржавы

Главой беларускай дзяржавы з’яўляецца Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь. Яму дэлегаваны заканадаўчыя паўнамоцтвы на выданне дэкрэтаў і ўказаў, якія маюць сілу закона. Прэзідэнт абіраецца непасрэдна грамадзянамі на 5-гадовы тэрмін.

Выканаўчая ўлада

Найвышэйшым органам выканаўчай улады з’яўляецца Урад — Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь. Урад у сваёй дзейнасці падсправаздачны Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь і адказны перад Парламентам Рэспублікі Беларусь.

Заканадаўчая ўлада

Найвышэйшай заканадаўчай установай Беларусі ёсць Нацыянальны сход, які складаецца з Палаты прадстаўнікоў і Савета Рэспублікі. У Палаце прадстаўнікоў 110 дэпутатаў. Дэпутаты абіраюцца па мажарытарнай сістэме прамым усеагульным галасаваннем. Савет Рэспублікі абіраецца мясцовымі Саветамі — ад кожнай вобласці і горада Мінска абіраюцца па 8 членаў Савета Рэспублікі. 8 членаў Савета прызначаюцца прэзідэнтам — усяго 64 чалавека. Тэрмін паўнамоцтваў Нацыянальнага сходу — 4 года.

Судовая ўлада

Судовая ўлада ажыццяўляецца Вярхоўным судом, Вышэйшым гаспадарчым судом і Канстытуцыйным судом.

Сістэма судоў будуецца на прынцыпах тэрытарыяльнасці і спецыялізацыі. Яна складаецца з:

Утварэнне надзвычайных судоў забараняецца.

Сістэма судоў агульнай юрысдыкцыі складаецца з:

Вярхоўны Суд Рэспублікі Беларусь ажыццяўляе правасуддзе і нагляд за судовай дзейнасцю агульных судоў.

Асобна вылучаецца пракуратура РБ мэта якой нагляд за дакладным і аднолькавым выкананнем законаў, дэкрэтаў, указаў, нарматыўных актаў:

Паколькі яна падначальваецца прэзідэнту Беларусі, то у нас яна частка выканаўчай сістэмы, хаця ёй ажыццяўляецца шэраг судовых і следчых дзеянняў: папярэдняе следства, абвінавачванне у судах і гд.

Адзіную і цэнтралізаваную сістэму органаў пракуратуры складаюць:

Палітычныя партыі

Асноўны артыкул: Палітычныя партыі Беларусі На 2009 год у Беларусі афіцыйна зарэгістравана 15 палітычных партый[1], з іх у Палаце Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь IV склікання прадстаўленыя дзве: Камуністычная партыя Беларусі і Беларуская аграрная партыя.

Унутраная палітыка

Асноўны артыкул: Унутраная палітыка Беларусі

Карупцыя

Асноўны артыкул: Карупцыя § Прававое рэгуляванне ў Рэспубліцы Беларусь Міжнароднае становішча і знешняя палітыка

Асноўны артыкул: Знешняя палітыка Беларусі Дзяржава з’яўляецца членам-заснавальнікам ААН, СНД, АДКБ, ЕўрАзЭС, Саюзнай дзяржавы, а таксама членам іншых міжнародных аб’яднанняў.

Гл. таксама

Зноскі

  1. (руск.)  Сведения о политических партиях, зарегистрированных в Республике Беларусь // Министерство юстиции Республики Беларусь Архівавана 20 студзеня 2012.
Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Палітыка Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з модулем Hatnote з чырвонай спасылкай
Катэгорыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з незавершанымі раздзеламі