wd wp Пошук:

Пашпарт грамадзяніна Беларусі

Біяметрычны пашпарт Рэспубікі Беларусь узору 2021 года
Першая старонка пашпарта з надпісамі «Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь» на беларускай, рускай і англійскай мовах.

Пашпарт грамадзяніна Рэспублікі Беларусь — дакумент, які выдаецца грамадзянам Рэспублікі Беларусь для ўнутранага карыстання і для ажыццяўлення паездак за мяжу. У адрозненне ад Украіны і Расіі, у Беларусі адсутнічае ўнутраны пашпарт. Дакумент выдаецца Міністэрствам унутраных спраў (для грамадзян, якія пражываюць у краіне) і Міністэрствам замежных спраў (для грамадзян, якія пражываюць за мяжой).

Пашпарт выдаецца грамадзянам у любым узросце. Пры дасягненні 14-гадовага узросту кожны грамадзянін мусіць атрымаць пашпарт. Пашпарт выдаецца не болей, чым на 10 гадоў. Раней пашпарт мусілі атрымліваць па дасягненні 16-гадовага ўзросту і па 25, 45, 100 і 125 гадоў выдаўся новы пашпарт.[1].

У пашпарт уносяцца звесткі пра асобу грамадзяніна (прозвішча, імя, імя па бацьку, дата і месца нараджэння, пол), ідэнтыфікацыйны нумар, адзнакі пра месца жыхарства, пра шлюб, пра дзяцей уладальніка пашпарта, якія не дасягнулі 16-гадовага ўзросту, іншыя адзнакі ў адпаведнасці з заканадаўствам.

Са згоды грамадзяніна ў яго пашпарце ажыццяўляецца запіс пра групу і рэзус-фактар крыві, а таксама пра нацыянальнасць уладальніка пашпарта.

Коды рэгіёнаў у нумары пашпарта

Асабісты нумар

Ілюстрацыі

Зноскі

  1. Пашпарты беларускім грамадзянам будуць выдавацца на 10 год. Грамадства: Беларусь // БЕЛТА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (2):
Катэгорыя·Нацыянальныя грамадзянскія пашпарты
Катэгорыя·Права Беларусі