wd wp Пошук:

Пальчатакарэннік мяса-чырвоны

Пальчатакарэннік мяса-чырвоны[4], Ятрышнік шыракалісты[5] (Dactylorhiza incarnata) — від шматгадовых травяністых раслін роду Пальчатакарэннік (Dactylorhiza) сямейства Архідныя (Orchidaceae).

Назва

Ятрышнік шыракалісты, чырвонае зелле[6], кукаўка[7], язвежнік[8], салеп, салепны корань, таўкан[9], кукулка, кукулька, кукушка[10], канвалія лугавая[5].

Батанічнае апісанне

Сцябло, 25-60 см. вышынёй, у суквецці да 50 кветак. Ёсць некалькі падвідаў, а таксама гібрыды.

Арэал і экалогія

Сустракаецца паўсюдна ў Еўропе і Азіі: на ўсходзе — у Манголіі, Расіі, Турцыі, Румыніі, у цэнтральнай частцы — у Венгрыі, Аўстрыі, Швейцарыі, Германіі, Бельгіі і Нідэрландах, на захадзе — у Францыі, Вялікабрытаніі і Ірландыі. Таксама трапляецца ў Нарвегіі і Швецыі.

Расце на сырых лугах, да 2100 м над узроўнем мора.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis cruenta Muell.
  4. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.12: Палікрат — Праметэй / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 12. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0198-2 (Т. 12).
  5. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 89. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Orchis latifolia L.
  6. Federowski M. Lud Bialoruski na Rusi litewskiej. Krakow, I, 1897
  7. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  8. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927
  9. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  10. Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Архідныя