wd wp Пошук:

Падсямёнаўка

Падсямёнаўка[1] (трансліт.: Padsiamionaŭka, руск.: Подсемёновка) — пасёлак у Буда-Кашалёўскім раёне Гомельскай вобласці. Уваходзіць у склад Камунараўскага сельсавета.

Геаграфія

Размяшчэнне

У 19 км на паўднёвы ўсход ад Буда-Кашалёва, 6 км ад чыгуначнай станцыі Уза (на лініі Жлобін — Гомель), 21 км ад Гомеля.

Транспартная сетка

Побач шаша Доўск — Гомель. Планіроўка складаецца з кароткай амаль прамалінейнай, блізкай да шыротнай арыентацыі вуліцы. Забудова драўляная сядзібнага тыпу.

Гісторыя

Заснавана ў XIX стагоддзі перасяленцамі пераважна з вёскі Сямёнаўка (цяпер вёска Калініна). У 1926 годзе ў Асобінскім сельсавеце Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі. У 1929 годзе арганізаваны калгас. На франтах Вялікай Айчыннай вайны загінулі 19 жыхароў вёскі. У 1959 годзе ў складзе міжгаспадарчага прадпрыемства «Асобіна» (цэнтр — паселак Камунар).

Насельніцтва

Колькасць

Дынаміка

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4 (DJVU).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Артыкулы пра населеныя пункты без катэгорыі на Вікісховішчы
Катэгорыя·Камунараўскі сельсавет (Буда-Кашалёўскі раён)
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Населеныя пункты Буда-Кашалёўскага раёна
Катэгорыя·Населеныя пункты Беларусі з насельніцтвам з Вікідадзеных