wd wp Пошук:

Павел Сяргеевіч Зуевіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Зуевіч (нар. 12 ліпеня 1997) — беларускі футбаліст, нападнік.

Клубная кар’ера

Выхаванец клецкага футбола, у 2014 годзе далучыўся да клуба «Клецк», які пачаў выступаць у Другой лізе чэмпіянату Беларусі. Гуляў за клецкі клуб на працягу двух сезонаў, а ў пачатку 2016 года стаў іграком сталічнага клуба «Крумкачы», дзе стаў выступаць за дубль. Увосень таго ж года стаў прыцягвацца да асноўнай каманды. 21 кастрычніка 2016 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы матча супраць мікашэвіцкага «Граніта» (2:1).

У першай палове сезона 2017 выступаў за дубль «Крумкачоў», у асноўнай камандзе толькі зрэдку выхадзіў на замену — тройчы ў Вышэйшай лізе і адзін раз у Кубку Беларусі. У жніўні 2017 года далучыўся да «Слуцка». У сезоне 2017 выступаў выключна за дубль слуцкага клуба, а ў сезоне 2018 стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды, пераважна выхадзіў на замену. У снежні 2018 года падоўжыў кантракт са «Слуцкам»[2].

Першую палову сезона 2019 прапусціў з-за траўмы, пазней стаў выступаць за дубль. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт са слуцкім клубам[3]. У 2020 годзе гуляў у асноўным за дубль, прыцягваўся да асноўнай каманды, але звычайна заставаўся на лаўцы запасных.

У лютым 2021 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са «Слуцкам»[4]. Неўзабаве далучыўся да петрыкаўскага «Шахцёра» і падпісаў з ім пагадненне[5]. У сезоне 2021 трывала гуляў у аснове, з 6 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў каманды. У сезоне 2022 не з’яўляўся на полі і ў ліпені 2022 года пакінуў петрыкаўскі клуб[6].

Міжнародная кар’ера

26 сакавіка 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, адгуляўшы другі тайм таварыскага матча супраць Латвіі (3:4).

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2014Д3КлецкБеларусь190
2015Д3КлецкБеларусь255
2016Д1КрумкачыБеларусь40
2017 (1)Д1КрумкачыБеларусь30
2017 (2)дубльСлуцкБеларусь104
2018Д1СлуцкБеларусь100
2019дубльСлуцкБеларусь111
2020Д1СлуцкБеларусь40
2021Д2ШахцёрБеларусь306
2022 (1)Д2ШахцёрБеларусь00

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[7].

Зноскі

  1. Pavel Zuevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Не игравший с января 2017 года Бамба вернулся в “Слуцк”, восемь игроков продлили контракты с клубом
  3. “Слуцк” пролонгировал соглашение с Зуевичем
  4. “Слуцк” расстался с нападающим
  5. Зуевич сменил" Слуцк" на петриковский “Шахтер”
  6. Зуевич и Гетманчук покинули петриковский “Шахтер”
  7. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Слуцк
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Морачы
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Петрыкаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Клецк
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 ліпеня