wd wp Пошук:

Павел Стэфан Сапега

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з падобнымі імёнамі, гл. Сапега і Павел Сапега.

Павел Стэфан Сапега (1565 — 19 ліпеня 1635, Гальшаны) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Вялікі канюшы літоўскі (15931623), падканцлер літоўскі1623).

Біяграфія

Партрэт Паўла Сапегі з Кодзенскай галерэі

Сын Багдана Сапегі, брат Мікалая. Вучыўся ў Віленскай акадэміі.

У 1593, дзякуючы падтрымцы Льва Сапегі, атрымаў пасаду канюшага літоўскага. У 1600 здзейсніў паломніцтва ў Рым, дзе яго прыняў Папа Рымскі Клімент VIII.

Браў удзел у смаленскай кампаніі 1609—1611 гадоў. У час аблогі Смаленску страціў руку. За заслугі перад Айчынай атрымаў у 1611 Гомельскае староства.

14 сакавіка 1623 атрымаў пасаду падканцлера літоўскага. Быў прыхільнікам зніжэння вартасці талераў і дукатаў у мэтах спынення іх вывазу за мяжу.

Фрагмент надмагілля Паўла Сапегі і трох яго жонак з францысканскага касцёла ў Гальшанах. МСБК

Знаходзіўся пры двары Жыгімонта Вазы няпэрэдадні ягонай смерці, браў удзел у таемных нарадах Сената пад кіраўніцтвам прымаса Яна Вэнжыка (25 мая 1632), а таксама ў каранаванні Уладзіслава Вазы ў лютым 1633.

Сям’я

Надмагілле Паўла Сапегі і трох яго жонак у францысканскім касцёле. 1897

Быў жанаты чатыры разы. Упершыню ажаніўся з Рэгінай Дыбоўскай (шлюб у 1599), другі раз — з Альжбетай Веселен (у 1602), з якой меў дачок Ганну Кацярыну, Тэафілію і Крысціну. Дзве з іх сталі манахінямі: Еўдакія (Кацярына) базыльянскага ордэна і Тэафіла капуцынскага ордэна, а Крысціна выйшла замуж за падстолія літоўскага Яна Гераніма Хадкевіча(польск.) бел.[2], але памёрла маладой, не пакінуўшы нашчадства[3].

Трэці раз пабраўся шлюбам з Кацярынай Гаслаўскай (у 1618), чацверты — з Соф’яй Даніловіч (у 1630). Пахавалі П. С. Сапегу ў касцёле францысканцаў у Гальшанах, дзе раней вырабілі мармуровае надмагілле для яго і трох жонак[4]

Зноскі

  1. Paweł Stefan Sapieha // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Mirosław Nagielski “Paweł Stefan Sapieha hasło [w] w PSB tom XXXV wyd. 1994 str. 138
  3. Павел Стефан Сапега в дымке истории Архівавана 5 мая 2021. (руск.)
  4. Sapieha E., Saeed-Kałamajska M. Dom Sapieżyński. cz. 2. — Warszawa: Wydawn. Nauk. PWN, 2008. S. 178.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі ў Віленскім ваяводстве
Катэгорыя·Род Сапегаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Гальшанах
Катэгорыя·Сапегі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з польскай
Катэгорыя·Сенатары Рэчы Паспалітай
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1565 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Старосты гомельскія
Катэгорыя·Выпускнікі Віленскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1635 годзе
Катэгорыя·Падканцлеры літоўскія
Катэгорыя·Старосты ашмянскія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю гісторыі Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Канюшыя вялікія літоўскія
Катэгорыя·Памерлі 19 ліпеня