wd wp Пошук:

Павел Паўлавіч Рудаўскі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рудаўскі. Павел Паўлавіч Рудаўскі — грамадзянскі інжынер, архітэктар[1].

Біяграфія

Нарадзіўся ў 1859 годзе. З прыватнага рэальнага вучылішча паступіў у Пецярбургскае будаўнічае вучылішча ў 1876 годзе. Атрымаўшы па заканчэнні курса ў 1885 годзе званне грамадзянскага інжынера і права на чын XII класа, П. Рудаўскі быў запрошаны інжынерам у чэрдыньскае павятовае земства Пермскай губерні і займаўся тут таксама прыватнаю практыкай, а потым, у 1891 годзе пераведзены малодшым інжынерам у архангельскае будаўнічае аддзяленне. Гэту пасаду займаў да 1892 года. Акрамя гэтага ён складаўся членам камітэта па пабудове архангельскага тэхнічнага вучылішча, членам таварыства чырвонага крыжа і членам вольнага пажарнага таварыства ў г. Архангельску.

З 1892 года і прынамсі да 1898 года займаў пасаду малодшага архітэктара ў магілёўскім губернскім будаўнічым аддзяленні[2]. Не пазней 1903 года стаў магілёўскім губернскім архітэктарам(руск.) бел.[3], гэтую пасаду займаў да 1906 года[4].

З 1906 па 1911 — губернскі інжынер губернскага будаўнічага аддзялення Уфы[5]. З 1911 па 1919 (?) — губернскі інжынер інжынер Харкава[5].

Творчасць

Аўтар праектаў грамадзянскіх і інжынерных збудаванняў у Чэрдыні, Архангельску, Казані, Уфе[5]. У гісторыю рускага дойлідства ўвайшоў, як аўтар канчатковага варыянта конкурснага праекта народнага дома імя С. Ц. Аксакава ва Уфе (1909—1912) — самага буйнога на Урале, які прадстаўляў новы тым архітэктуры народнага дома ў масштабе ўсёй Расіі[5], цяпер у гэтым будынку змяшчаецца Башкірскі тэатр оперы і балета(руск.) бел..

Асобныя творы

Багадзельня ў Чэрдыні. Спальны корпус
Башкірскі тэатр оперы і балета(руск.) бел.

Зноскі

  1. Барановский Г. В. Юбилейный сборник сведений о деятельности бывших воспитанников Института гражданских инженеров (Строительного училища) 1842—1892. С. 292
  2. Памятная книжка Могилевской губернии на 1898. С. 37 (руск.)
  3. Памятная книжка Могилевской губернии на 1903. С. 13 (руск.)
  4. Памятная книжка Могилевской губернии на 1906. С. 36 (руск.)
  5. 1 2 3 4 РУДАВСКИЙ Павел Павлович // Историческая Энциклопедия(недаступная спасылка) (руск.)
  6. Г. Ш. Канторович(руск.) бел.. Рудавский Павел Петрович(недаступная спасылка) (руск.)
  7. Фатаграфія маяка на мысе Гарадзецкім
  8. РУДАВСКИЙ Павел Павлович//Башкирская энциклопедия Архівавана 6 красавіка 2016.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Памерлі ў 1919 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1859 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта
Катэгорыя·Архітэктары Расіі
Катэгорыя·Архітэктары XIX стагоддзя
Катэгорыя·Архітэктары Пермскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Архітэктары Уфы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Архітэктары Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без месца працы
Катэгорыя·Архітэктары Расійскай імперыі
Катэгорыя·Архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары Казані
Катэгорыя·Архітэктары Архангельска
Катэгорыя·Галоўныя архітэктары Магілёва
Катэгорыя·Архітэктары Харкава