wd wp Пошук:

Павел Ніканоравіч Шалгуноў

Павел Ніканоравіч Шалгуноў (руск.: Павел Никанорович Шелгунов), дзяржаўны дзеяч Расійскай імперыі, губернатар Мінскі (18641868) і Магілёўскі (18681869).

Біяграфія

Скончыў Канстанцінаўскае ваеннае вучылішча (Дваранскі полк) у званні фельдфебеля. У 1844 годзе ўступіў у службу прапаршчыкам. У 1847 годзе ўзведзены ў падпаручнікі, а затым у паручнікі. У 1848 годзе зацверджаны батальённым ад’ютантам. У 1850 адлічаны ў фронт палка.

У 1854 годзе ўзведзены ў штабс-капітаны і зацверджаны ў ротным камандзірам. 1859 годзе зацверджаны членам палкавога гаспадарчага камітэта. У 1860 годзе зацверджаны палкавым скарбнікам і выраблены ў капітаны. У 1862 годзе адлічаны ў фронт.

У 1862 годзе прызначаны выканаўцам справамі малодшага штаб-афіцэра і ў тым жа годзе быў ўзведзены ў палкоўнікі. У 1863 годзе зацверджаны камандзірам 3-га батальёна. У 1863 годзе камандзіраваны ў распараджэнне камандуючага войскамі Віленскай ваеннай акругі.

У 1864 годзе прызначаны выконваючым абавязкі Мінскага губернатара і ў тым жа годзе прыняў абавязкі па кіраванні ваеннага губернатара Мінскай губерні. У 1864 годзе зацверджаны на пасадзе мінскага губернатара. Губернатар Магілёўскай губерні Расійскай імперыі ў 1868—1870 гг.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Магілёўскія губернатары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Мінскія губернатары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»