wd wp Пошук:

Павел Мянандравіч Пятроў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Пятроў. Павел Менандравіч Пятро́ў[1] (1843 — 28 студзеня 1904[1]) — урач, вучоны ў галіне судовай медыцыны і арганізатар аховы здароўя[2], доктар медыцыны (1871)[1].

Біяграфія

Дзяцінства і адукацыя

Нарадзіўся у 1843 годзе. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Маскоўскім універсітэце (1864). Працаваў у Маскоўскім ваенным шпіталі. У 1869 годзе вытрымаў экзамен на доктара медыцыны ў тым жа ўніверсітэце, а дысертацыю абараняў у Ваенна-медыцынскай акадэміі ў 1871 годзе[2]. У 1873 годзе ўдастоены звання прыватнага выкладчыка (прыват-дацэнт) Канферэнцыяй Ваенна-медыцынскай акадэміі па кафедры судовай медыцыны[2].

Прафесійная дзейнасць

У 1883 годзе прызначаны празектарам пры кафедры судовай медыцыны Імператарскага Варшаўскага ўніверсітэта[2]. У 1885 годзе перайшоў на службу па Міністэрстве ўнутраных спраў губернскім урачэбным інспектарам Саратаўскай губерні, ў 1888 годзе — Яраслаўскай, а з 1892 па 1904 год — Мінскай губерні[2][3].

Навуковая дзейнасць

Аўтар прац па судовай медыцыне, арганізацыі медыцынскай дапамогі, уліку інфекцыйных хвароб, выніках венерычных захворванняў, барацьбе з халерай на тэрыторыі сучаснай Беларусі[1].

Асобныя творы

Зноскі

  1. 1 2 3 4 БелЭн, 2001
  2. 1 2 3 4 5 Петров Павел Менандрович (руск.)
  3. Памятныя кніжкі Мінскай губерні за адпаведныя гады

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Судовыя медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Судовыя медыкі Беларусі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1843 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Медыкі Беларусі
Катэгорыя·Мінскія губернскія ўрачэбныя інспектары
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Выпускнікі МДУ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Медыкі Расійскай імперыі
Катэгорыя·Яраслаўскія губернскія ўрачэбныя інспектары
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі 28 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі ў 1904 годзе
Катэгорыя·Саратаўскія губернскія ўрачэбныя інспектары
Катэгорыя·Постаці беларускай аховы здароўя
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў