wd wp Пошук:

Павел Вусаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Вусаў (значэнні).

Павел Вусаў (нар. 1975, Магілёў, БССР) — беларускі палітолаг.

Доктар грамадскіх навук (2011). Член Беларускага нацыянальнага сакратарыята «Вольная Беларусь» (з 2020 года). Прафесар-ад’юнкт Варшаўскага ўніверсітэта (на 2022 год).

Біяграфія

У 1998 годзе скончыў гістарычны факультэт Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Узначальваў Магілёўскую гарадскую суполку «Маладых сацыял-дэмакратаў». У 2003 годзе скончыў аспірантуру ў Беларускім дзяржаўным універсітэце на кафедры паліталогіі, а таксама магістратуру ў Школе Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта. У 2003—2005 гадах працаваў выкладчыкам паліталогіі ў Магілёўскім дзяржаўным універсітэце. У 2004 годзе ўзначаліў Магілёўскую гарадскую суполку Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» і вылучыўся кандыдатам на парламенцкіх выбарах. У 2006 годзе паступіў ва Уроцлаўскі ўніверсітэт па стыпендыі імя Лэйна Кіркланда. Пазней стаў весці ва ўніверсітэтах Польшчы і Славакіі паліталагічныя лекцыі пра дзяржаўны лад Беларусі, Расіі і Украіны. Заснаваў у Варшаве Цэнтр палітычнага аналізу і прагнозаў, у якасці кіраўніка якога выступаў экспертам у перадачах Беларускай службы Польскага радыё, а таксама ў Беларускім цэнтры еўрапейскіх даследаванняў. Паступіў у дактарантуру Школы грамадскіх навук Польскай акадэміі навук (ПАН). У 2011 годзе атрымаў ступень доктара грамадскіх навук у Інстытуце палітычных даследаванняў ПАН за абарону дысертацыі «Станаўленне і ўмацаванне неааўтарытарнага рэжыму ў Беларусі ў 1994—2010 гадах», якую выдаў у 2014 годзе асобнай кнігай на 360 старонак (ISBN 978-83-64091-25-4). Да 2015 года стаў аўтарам звыш 500 паліталагічных артыкулаў, у тым ліку ў часопісе «ARCHE Пачатак».

У красавіку 2017 года выступіў суаўтарам Народнай праграмы «Вольная Беларусь»[3]. У ліпені 2020 года ўвайшоў у склад Беларускага нацыянальнага сакратарыята «Вольная Беларусь»[4]. Працаваў прафесарам-ад’юнктам у Варшаўскім універсітэце[5].

Зноскі

  1. Pavel Usov // MAK
  2. https://mbasic.facebook.com/pavel.usov.10
  3. Зянон Пазняк, Павел Вусаў, Сяргей Папкоў, Юрый Беленькі, Павел Мірановіч, Лявон Баршчэўскі, Юрый Цехановіч, Мікалай Крыжаноўскі. Народная Праграма «Вольная Беларусь». — Варшава: Беларускія ведамасці, 2017. — 72 с. — 300 экз. — ISBN 978-83-935476-7-8.
  4. Паведамленне (Мемарандум аб стварэнні Беларускага нацыянальнага сакратарыята за мяжой Беларусі) (нявызн.). Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ (9 жніўня 2020). Праверана 16 верасня 2022.
  5. Зміцер Лукашук. Амністыя Лукашэнкі за пратэсты, «атручэнне» Сахашчыка, крах Форума Цапкалы, Кабінет (нявызн.). «Еўрапейскае радыё для Беларусі» (6 верасня 2022). Праверана 16 верасня 2022.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Дактары палітычных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Члены Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада)
Катэгорыя·Імігравалі ў Польшчу з Беларусі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Выпускнікі Уроцлаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Выкладчыкі Варшаўскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітолагі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Выкладчыкі Магілёўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Аркадзя Куляшова
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Магілёве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1975 годзе
Катэгорыя·Выпускнікі гістарычнага факультэта МДУ імя А. А. Куляшова
Катэгорыя·Асобы