wd wp Пошук:

Павел Васілевіч Сысоеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Сысоеў. Павел Васілевіч Сысо́еў[2] (руск.: Павел Васильевич Сысоев; 10 жніўня 1930 — 23 чэрвеня 2006[3]) — вучоны ў галіне матэрыялазнаўства, доктар тэхнічных навук (1981), прафесар (1986). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1980).

Біяграфія

Нарадзіўся на хутары Прылесны[2] Цалінскага раёна Растоўскай вобласці РСФСР. У 1955 годзе скончыў Растоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту. З 1965 года працаваў у Інстытуце механікі металапалімерных сістэм Акадэміі навук БССР (сучасны Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАН Беларусі), дзе да 1995 года займаў пасаду загадчыка аддзела.

Навуковая дзейнасць

Аўтар навуковых прац па стварэнню металапалімерных матэрыялаў з высокай ўстойлівасцю да фрыкцыйнай стомленасці. Прапанаваў новыя метады атрымання кампазіцыйных матэрыялаў у мэтах выкарыстання ў вузлах трэння механізмаў і машын.

Сярод апублікаванага:

Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў.

Зноскі

  1. https://bis.nlb.by/by/documents/139035
  2. 1 2 БелЭн, 2002
  3. Сысоеў Павел Васілевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Памерлі ў 2006 годзе
Катэгорыя·Дактары тэхнічных навук
Катэгорыя·Памерлі 23 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі БССР
Катэгорыя·Выпускнікі Растоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта шляхоў зносін
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы СССР
Катэгорыя·Матэрыялазнаўцы Беларусі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Супрацоўнікі Інстытута механікі металапалімерных сістэм імя У. А. Белага НАНБ
Катэгорыя·Нарадзіліся 10 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Растоўскай вобласці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1930 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных