wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Рыбак

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Рыбак. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Рыбак (нар. 11 верасня 1983, Гродна) — беларускі футбаліст, абаронца.

Клубная кар’ера

Пачаў займацца футболам у Гродна, але потым апынуўся ў Мінску. Гуляў за розныя клубы, а ў 2011 годзе вярнуўся ў гродзенскі «Нёман», дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам (зрэдку выкарыстоўваўся як апорны паўабаронца). Улетку 2014 года, пасля зыходу з клуба Івана Дзенісевіча, стаў капітанам каманды.

У снежні 2014 года перайшоў у салігорскі «Шахцёр»[3]. У складзе «Шахцёра» трывала замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы. У лістападзе 2015 года падоўжыў кантракт з салігорцамі[4]. У сезоне 2016 дапамог камандзе выйграць срэбраныя медалі чэмпіянату, а сам быў прызнаны найлепшым абаронцам турніру. У снежні 2016 года яшчэ на адзін сезон падоўжыў пагадненне з «Шахцёрам»[5]. У сезоне 2017 стаў таксама капітанам «гарнякоў». У кастрычніку 2017 года стала вядома, што Рыбак застанецца ў камандзе на наступны сезон[6].

У студзені 2018 года з’явілася інфармацыя аб там, што абаронца можа пакінуць «Шахцёр»[7], аднак у выніку Павел застаўся ў клубе, толькі перадаў капітанства Андрэю Клімовічу. У сезоне 2018 быў іграком стартавага складу і другі раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі. Сітуацыя паўтарылася ў 2019 годзе, калі абаронца толькі ў ліпені не гуляў з-за траўмы і трэці раз быў прызнаны найлепшым абаронцам чэмпіянату.

У снежні 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Шахцёр», а ў студзені 2020 года стаў іграком «Іслачы»[8]. Быў асноўным абаронцам каманды, з мая па верасень не гуляў з-за траўмы, пасля вярнуўся ў склад.

У студзені 2021 года перайшоў у барысаўскі БАТЭ[9]. Пачынаў сезон 2021 у стартавым складзе каманды, з чэрвеня стаў радзей з’яўляцца на полі. У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[10] і завяршыў прафесійную кар’еру.

Дасягненні

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2001Д1Тарпеда-МАЗБеларусь90
2002Д2ЛакаматыўБеларусь90
2003 (1)Д1ЛакаматыўБеларусь40
2003 (2)Д2ЛідаБеларусь70
2004Д2СмаргоньБеларусь142
2005Д1ЛакаматыўБеларусь201
2006Д1ЛакаматыўБеларусь242
2007Д1ГомельБеларусь211
2008Д1ГомельБеларусь191
2009Д1МінскБеларусь230
2010Д1МінскБеларусь281
2011Д1НёманБеларусь232
2012Д1НёманБеларусь280
2013Д1НёманБеларусь291
2014Д1НёманБеларусь310
2015Д1ШахцёрБеларусь252
2016Д1ШахцёрБеларусь242
2017Д1ШахцёрБеларусь282
2018Д1ШахцёрБеларусь274
2019Д1ШахцёрБеларусь232
2020Д1ІслачБеларусь141
2021Д1БАТЭБеларусь201

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[11].

Зноскі

  1. Pavel Rybak // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 https://fcbate.by/ru/team/first-team/id2470
  3. Павел Рыбак перешел из “Немана” в солигорский “Шахтер”
  4. “Шахтер” продлил контракты с Рыбаком и Старгородским
  5. Бушма и Рыбак продлили соглашения с “Шахтером”, Игнятиевич и Котенко покинули клуб
  6. Януш, Матвейчик и еще пять игроков основного состава продлили контракты с «Шахтером»
  7. «Шахтер» может расстаться с Янушем, Бурко и Олехновичем
  8. Рыбак подписал контракт с “Ислочью”
  9. Павел Рыбак перешел из “Ислочи” в БАТЭ
  10. Павел Рыбак покинул БАТЭ
  11. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Шахцёр Салігорск
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Ліда
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Ігракі ФК Іслач
Катэгорыя·Ігракі ФК Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 11 верасня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Гродне
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда Мінск
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК СКВІЧ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1983 годзе
Катэгорыя·Асобы