wd wp Пошук:

Павел Аляксандравіч Баранаў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Баранаў.

Павел Аляксандравіч Бара́наў[3] (руск.: Павел Александрович Баранов; 16 (28) ліпеня 1892 — 17 мая 1962) — вучоны-батанік, доктар біялагічных навук, прафесар (1928), член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1943).

Біяграфія

Нарадзіўся ў Маскве. У 1917 годзе скончыў фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1917—1920 гадах выкладаў у гімназіі, сярэдняй школе, а таксама ў Межавым інстытуце ў 1918—1920 гадах. З 1924 па 1944 год працаваў у Сярэднеазіяцкім дзяржаўным універсітэце. У 1920—1944 гадах на пасадзе загадчыка кафедры марфалогіі і анатоміі раслін, у 1921—1928 гадах дацэнт, з 1928 года прафесар, у 1921—1930 гадах дырэктар Батанічнага інстытута, у 1928—1944 гадах дырэктар Фундаментальнай бібліятэкі ўніверсітэта. У 1944—1945 гадах займаў пасаду дырэктар Маскоўскага батанічнага сада Акадэміі навук СССР, у 1945—1952 гадах намесніка дырэктара па навуковай частцы і загадчыка Лабараторыяй марфалогіі і анатоміі раслін Галоўнага батанічнага сада АН СССР. У 1948—1952 гадах — прафесар, загадчык кафедры батанікі ў Маскоўскім педагагічным інстытуце, у 1949—1954 — старшыня прэзідыума Малдаўскага філіяла Акадэміі навук СССР. З 1952 года П. А. Баранаў у Ленінградзе, на пасадзе дырэктара Батанічнага інстытута імя У. Л. Камарова Акадэміі навук СССР.

Навуковая і грамадская дзейнасць

Займаўся вывучэннем флоры Сярэдняй Азіі, анатоміі горных раслін. Аўтар навуковых прац па праблемах антагенезу і формаўтварэння раслін, комплексным вывучэнні бавоўніку і вінаграду, гісторыі эмбрыялогіі раслін.

У 1953—1955 гадах быў членам бюро Аддзялення біялагічных навук Акадэміі навук СССР, абіраўся дэпутатам Ленінградскага Савета дэпутатаў.

Сярод апублікаванага:

Узнагароды і званні

Зноскі

  1. Баранов Павел Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  2. Баранов Павел Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  3. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 2: Аршыца — Беларусцы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (34):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта МДУ
Катэгорыя·Уладальнікі ганаровага звання Узбекскай ССР
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Памерлі 17 мая
Катэгорыя·Дактары біялагічных навук
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Батанікі СССР
Катэгорыя·Члены Рускага батанічнага таварыства
Катэгорыя·Выкладчыкі Нацыянальнага ўніверсітэта Узбекістана
Катэгорыя·Члены КПСС
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Памерлі ў 1962 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Маскве
Катэгорыя·Пахаваныя на Серафімаўскіх могілках
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Супрацоўнікі Расійскай акадэміі навук
Катэгорыя·Вучоныя Таджыкістана
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 ліпеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1892 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Выкладчыкі ВНУ Масквы
Катэгорыя·Аўтары батанічных таксонаў
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак