wd wp Пошук:

Павел Ігаравіч Ляхновіч

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Ляхновіч (нар. 7 студзеня 1997, Плешчаніцы, Лагойскі раён) — беларускі футбаліст, паўабаронца клуба «Асіповічы».

Клубная кар’ера

Выхаванец мінскай футбольнай школы «Фартуна», першы трэнер — Сяргей Уладзіміравіч Раманоўскі. З 2015 года пачаў выступаць за дубль барысаўскага БАТЭ. У ліпені 2016 года перайшоў у «Смалявічы-СТІ»[2], з сакавіка па жнівень 2017 года быў іграком мінскага «Промня», але ў гэтых клубах рэдка з’яўляўся на полі. У жніўні 2017 года папоўніў склад «Крумкачоў», дзе спачатку выступаў за дубль, а пазней стаў прыцягвацца і да асноўнай каманды. 28 кастрычніка 2017 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы са «Слуцкам» (0:2).

У пачатку 2018 года «Крумкачы» не былі дапушчаны да ўдзелу ў Вышэйшай лізе, і ў красавіку паўабаронца далучыўся да «Чысці»[3]. У жніўні 2018 года перайшоў у «Смаргонь»[4]. Сезон 2019 пачынаў у складзе «Узды», а ў жніўні стаў іграком «Ашмянаў-БДУФК»[5]. Разам з гэтым клубам выйшаў у Першую лігу, дзе пачаў сезон 2020, а другую яго палову правёў у мар’інагорскай «Вікторыі».

У красавіку 2021 года далучыўся да «Смалявічаў» у Другой лізе, а ў сакавіку 2022 года стаў іграком «Асіповічаў»[6].

Зноскі

  1. Pavel Lyakhnovich // Transfermarkt — 2000.
  2. Комлев и Ляхнович стали игроками “Смолевичей-СТИ”
  3. «Чисть» подписала соглашения с Рочевым и еще 8-ю новичками и продлила контракты с 13-ю игроками
  4. Три игрока пополнили состав «Сморгони»
  5. Ляхнович сменил «Узду» на «Ошмяны-БГУФК»
  6. Кто еще фавориты Д2, звездные дебютанты, усиление “Осиповичей” и “Молодечно-2018” (+ таблица трансферов)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Узда
Катэгорыя·Ігракі ФК БАТЭ
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 студзеня
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1997 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Чысць
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Плешчаніцах
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Вікторыя Мар’іна Горка
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Смаргонь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Ашмяны-БДУФК
Катэгорыя·Ігракі ФК Прамень Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Асіповічы
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта