wd wp Пошук:

Павел Іванавіч Чыкіда

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Павел Чыкіда (нар. 21 чэрвеня 1995) — беларускі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Мактаарал» з Атакента.

Клубная кар’ера

У 2012 годзе выступаў за дубль жодзінскага «Тарпеда-БелАЗ», а на наступны сезон перайшоў у клуб Першай лігі «Смалявічы-СТІ». У 2014 годзе стаў трывала выхадзіць на поле ў складзе смалявіцкай каманды.

У жніўні 2015 года на правах арэнды далучыўся да «Крумкачоў»[2], замацаваўся ў аснове сталічнага клуба ў якасці абаронцы (да таго выступаў у паўабароне) і дапамог яму выйсці ў Вышэйшую лігу. Па заканчэнні сезона 2015 вярнуўся ў «Смалявічы-СТІ» і праз два гады са смалявіцкай камандай таксама прабіўся ў элітны дывізіён.

У снежні 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[3], які ў сезоне 2018 змяніў назву на «Смалявічы». У пачатку сезона 2018 звычайна выхадзіў на замену, а з лета стаў часцей з’яўляцца ў стартавым складзе.

Са студзеня 2019 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Промні» і ў сакавіку падпісаў з ім кантракт[4]. Неўзабаве «Прамень» пераехаў у Магілёў і аб’яднаўся з мясцовым «Дняпром», і абаронца стаў іграком аб’яднанай каманды, якая атрымала назву «Дняпро». Гуляў пераважна ў стартавым складзе. У жніўні 2019 года атрымаў траўму, з-за якой выбыў да канца сезона.

У лютым 2020 года стаў іграком «Гомеля»[5]. Замацаваўся ў стартавым складзе каманды і дапамог ёй па выніках сезона 2020 вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У лютым 2021 года падоўжыў кантракт з «Гомелем»[6]. У сезоне 2021 чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У студзені 2022 года пакінуў гомельскі клуб[7], пасля чаго праходзіў прагляд у «Віцебску» і казахстанскім «Аксу», а ў лютым 2022 года папоўніў склад дэбютанта казахстанскай Прэм’ер-лігі «Мактаарала»[8].

Міжнародная кар’ера

У 2016 годзе прыцягваўся да моладзевай зборнай Беларусі[9], аднак так і не згуляў за яе.

Статыстыка выступленняў

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2012дубльТарпеда-БелАЗ
2013Д2Смалявічы-СТІ90
2014Д2Смалявічы-СТІ270
2015 (1)Д2Смалявічы-СТІ141
2015 (2)Д2Крумкачы150
2016Д2Смалявічы-СТІ241
2017Д2Смалявічы-СТІ281
2018Д1Смалявічы230
2019Д1Дняпро160
2020Д2Гомель230
2021Д1Гомель280

Грамадзянская пазіцыя

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[10].

Зноскі

  1. Pavel Chikida // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. «Крумкачы» арендовали Чикиду
  3. Чикида, Василенок, Горбачик, Степанов и Гомелько продлили контракты со «Смолевичи-СТИ»
  4. Чикида стал игроком “Луча”
  5. Чикида стал игроком «Гомеля»
  6. “Гомель” продлил контракт с Чикидой
  7. Чикида расстался с “Гомелем”
  8. Чикида сменил “Гомель” на казахстанский “Маактарал”
  9. Байдук не сыграет за молодежку, Чикида и Шибун пополнили состав
  10. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА
Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Ігракі ФК Тарпеда-БелАЗ
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Футбалісты Беларусі
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дняпро Магілёў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Гомель
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 чэрвеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1995 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Крумкачы Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Смалявічы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Смалявічах
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Ігракі ФК Мактаарал
Катэгорыя·Артыкулы пра футбалістаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных