wd wp Пошук:

Павал Орсаг Гвездаслаў

Hviezdoslavovo námestie v Bratislave
Hviezdoslavova busta v Maďarsku v meste Kiskőrös
Памятная дошка ў Прэшаве
Вуліца Гвездаславава

Па́вал Орсаг Гве́здаслаў (славацк.: Pavol Országh Hviezdoslav), сапраўднае імя Павал Орсаг (псеўданімы: Hviezdoslav, Jozef Zbranský, Syn ľudu[3][4]; 2 лютага 1849, Вышні Кубін — 8 лістапада 1921, Долны Кубін) — славацкі паэт, драматург, пісьменнік, перакладчык, юрыст, член Рэвалюцыйнага народнага сходу ЧСР (1918) і ганаровы старшыня Маціцы славацкай (1919)[5].

Гвездаслаў — адна з найвыдатнейшых з’яў у культуры канца XIX — пачатку XX стагоддзя і славацкай літаратуры ў цэлым[6], рэфарматар славацкай мовы і стылістыкі.

Жыццяпіс

Быў трэцім дзіцем у збяднелай сялянскай сям’і, меў брата і сястру. Першапачатковую адукацыю атрымаў у роднай Ораве (1854—1859) і ў суседніх вёсках Ясенава і Лешціны (1860). Вялікі ўплыў на яго светапогляд аказаў у гэты час лешцінскі настаўнік Адольф Медзіградскі, які вучыў іх славацкай мове. Ён жа пераканаў бацькоў накіраваць сына ў венгерскую гімназію ў Мішкальцы, зважаючы на яркі талент хлапца. Адзін год Павал дапамагаў на ферме свайму стрыю Яну[7], аднак урэшце сям’я вырашыла адаслаць яго ў Мішкальц да іншага стрыя, адносна заможнага і бяздзетнага краўца Паўла[4]. Так у 1862 годзе Павал Орсаг пачаў навучанне ў тамтэйшай гімназіі, дзе займеў веды венгерскай мовы, а ў дзядзькі прачытаў усю бібліятэку, захапіўшыся паэзіяй і творамі венгерскіх паэтаў. Па смерці стрыя ў 1865 годзе вярнуўся дадому ў Славакію і паступіў у евангельскі ліцэй у Кежмарку, які скончыў у 1870. Пасля пераехаў у Прэшаў, дзе навучаўся ў Юрыдычнай акадэміі (1870—1872).

Адвакацкую практыку праходзіў у Долным Кубіне, Марціне, Сеніцы. Іспыты на адваката здаў у 1875 годзе ў Будапешце[3], адкрыў у Наместаве ўласную адвакацкую кантору. Усё сваё творчае жыццё правёў на Ораве, дзе быў таксама членам суда і загадчыкам філіяла «Татрабанка».

У 1876 годзе пераехаў у Долны Кубін, дзе стаў суддзёй, у маі ажаніўся з Ілонай Новакавай, дачкою мясцовага евангельскага сеньёра(славацк.) бел.. Іх шлюб быў бяздзетны, аднак па смерці яго маці ў 1887 і бацькі ў 1888, а праз год і брата Мікулаша яны з жонкай вырашылі ўсынавіць Мікулашавых дзяцей Яраслава і Сідоню.

У маі 1918 ўзначальваў славацкую дэлегацыю на святкаванні 50-годдзя заснавання Нацыянальнага тэатра ў Празе. У сваім выступленні выказаўся за магчымасць славацкага-чэшскага адзінства. І ўжо ў канцы таго ж года з энтузіязмам вітаў стварэнне Чэхаславакіі, а з ім і з’яўленне рэальных перспектыў для свабоднага развіцця славацкай нацыі.

У 1919 атрымаў званне ганаровага доктара філасофіі Карлавага ўніверсітэта ў Празе[8].

У 1921 стан здароўя рэзка пагоршыўся, прайшоў курс лячэння ў Празе і Лугачавіцах, сканаў у Долным Кубіне, дзе й пахаваны.

Творчасць

Пісаць вершы пачаў у час навучання па-венгерску і нямецку. Публікавацца пачаў у 60-х гадах XIX стагоддзя пад псеўданімам Jozef Zbranský. Дэбютаваў нізкай вершаў «Паэтычныя першынцы» (1868). У 1871 разам з Коламанам Баншэлам рэдагаваў альманах «Napred», але гэты зборнік выклікаў у старэйшага пакалення (Ёзаф Міласлаў Гурбан, Андрэй Сытнянскі і інш.) такі моцны адпор, што малады паэт не меў магчымасці друкавацца ў адзіным славацкім літаратурным месячніку «Orol». Сітуацыя змянілася толькі пасля сыходу Сытнянскага з рэдакцыі «Арла». Публікаваўся, акрамя гэтага, і ў часопісе «Slovenské pohľady».

Псеўданімам Hviezdoslav упершыню скарыстаўся ў 1877 у вершаваным некралогу па Вільяме Паўліні-Тоце, пасля чаго выкарыстоўваў яго да канца жыцця.

Аўтар цыклаў «Сны маладосці» (1877), «Санеты» (18821886), «Псалмы і гімны» (18821892), «Парасткі» (18851893), «Праходкі вясною» і «Праходкі летам» (абодва 1898), «Скрухі» (19001915), «Водгулле» (19091919), «Крывавыя санеты» (1914); эпічных паэм «Леснікова жонка» (1886), «Эжа Влкалінскі» (1890), «Табар Влкалінскі» (18971899); філасофска-этычных твораў на біблейскія сюжэты (паэмы «Рахіль», 1892; «Каін» і «Сон Саламона», абедзве 1900; трагедыя «Ірад і Ірадыяда», 1909, і інш.).

Перакладаў творы рускіх (Аляксандр Пушкін — «Цыганы», «Барыс Гадуноў», «Каўкаскі палонны» і іншыя, Міхаіл Лермантаў — «Дэман»), нямецкіх паэтаў (Ёган Вольфганг Гётэ — «Фаўст», Фрыдрых Шылер — «Песня пра звон»), польскія творы (Адам Міцкевіч, Юльюш Славацкі). Перакладаў і п’есы з англійскай (Уільям Шэкспір — «Гамлет», «Макбет», «Сон у летнюю ноч»), з венгерскай пераклаў вершы Шандара Пецёфі і п’есу Імрэ Мадач «Трагедыя чалавека».

Творы

Лірычныя нізкі

Паэтычныя зборнікі ды іншае

Эпічныя творы

Драмы

Літаратура

Беларускія пераклады

Памяць

Імем Паўла Орсага названая вёска Гвездаславаў, некалькі плошчаў і вуліц, а таксама вадаспад і малая планета.

Заўвагі

  1. 1 2 Hviezdoslav // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Hviezdoslav // Brockhaus Enzyklopädie
  3. 1 2 Hviezdoslav (vl. m. Pavol Ország). In: Slovenský biografický slovník E — J., 1987, s. 449.
  4. 1 2 Pavol Ország Hviezdoslav: Spisovatelia. In: Osobnosti.sk.
  5. Hviezdoslav (vl. m. Pavol Ország). Tamže, 1987, s. 450.
  6. Hviezdoslav, vl. m. Pavol Ország. In: Encyklopédia Slovenska, II. zv. A — J, 1978, s. 378.
  7. BARÁTHOVÁ, Nora: Pavol Ország-Hviezdoslav. In: Oficiálna stránka múzea v Kežmarku.
  8. MAŤOVČÍK, Augustín: Pavol Országh Hviezdoslav. In: Knižnica, 2009, s. 43.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (18):
Катэгорыя·Памерлі ў Жылінскім краі
Катэгорыя·Пісьменнікі Славакіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Пісьменнікі паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў 1921 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Пісьменнікі без мовы твораў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Памерлі 8 лістапада
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1849 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Паэты Славакіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Асобы на марках
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Жылінскім краі
Катэгорыя·Пахаваныя ў Славакіі