wd wp Пошук:

Ота Дэмус

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дэмус.

Ота Дэмус (ням.: Otto Demus; 4 лістапада 1902, Харланд(руск.) бел. блізу Санкт-Пёльтэна, цяпер у зямлі Ніжняя Аўстрыя — 17 лістапада 1990, Вена) — аўстрыйскі гісторык мастацтва і педагог. Бацька піяніста Ёрга Дэмуса(руск.) бел. і паэта Клауса Дэмуса(ням.) бел..

Вучыўся ў Венскім універсітэце ў Ёзэфа Стшыгоўскага(руск.) бел.. Спецыяльнасцю Дэмуса было, з аднаго боку, візантыйскае мастацтва, а з другога — мастацтва Аўстрыі Сярэдніх стагоддзяў. Акрамя таго, ён займаўся праблемай аховы помнікаў гісторыі і культуры, займаючы ў 1929—1936 гадах пасаду захавальніка помнікаў правінцыі Карынтыя, а ў 1936—1939 гадах — пасаду дзяржаўнага захавальніка ў Дэпартаменце помнікаў у Вене. У 1939 годзе Дэмус эміграваў у Англію, працаваў у Лондане. У 1946 годзе вярнуўся і да 1964 года займаў пасаду дырэктара Дэпартамента. У 1963—1973 гадах — прафесар гісторыі мастацтваў Венскага ўніверсітэта.

Працы Дэмуса часткай прысвечаны аўстрыйскаму мастацтву: «Мастацтва ў Карынтыі» (ням.: Kunst in Kärnten; 1934) «Познегатычныя алтары Карынтыі» (ням.: Die spätgotischen Altäre Kärntens; 1991), — часткай мастацтву Візантыі і яго ўплыву на суседнія культуры «Мазаіка Сабора Святога Марка ў Венецыі» (ням.: Die Mosaiken von San Marco in Venedig; 1939, «Візантыйскае мастацтва і Захад» (англ.: Byzantine Art and the West; 1970) і інш.

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Otto Demus // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122371186 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 30 снежня 2014.
Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Выкладчыкі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі 17 лістапада
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Мастацтвазнаўцы Аўстрыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Выпускнікі Венскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Памерлі ў 1990 годзе
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Памерлі ў Вене
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 лістапада
Катэгорыя·Гісторыкі мастацтва
Катэгорыя·Артыкулы пра вучоных без партрэтаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Санкт-Пёльтэне
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1902 годзе
Катэгорыя·Вучоныя Кембрыджскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных