Ота Ва́лах[5] (ням.: Otto Wallach; 27 сакавіка 1847, Кёнігсберг — 26 лютага 1931, Гётынген) — нямецкі хімік-арганік. Скончыў Гётынгенскі ўніверсітэт (1869). Прыват-дацэнт у Бонскім універсітэце (з 1873 года), прафесар там жа (з 1876 года), а затым у Гётынгенскім універсітэце (з 1889 па 1915 г.).
Адзін з піянераў хіміі тэрпенаў. Нобелеўская прэмія па хіміі (1910) «У знак прызнання яго дасягненняў у галіне развіцця арганічнай хіміі і хімічнай прамысловасці, а таксама за тое, што ён першым ажыццявіў працу ў галіне аліцыклічных злучэнняў». Адкрыў ліманэн, феладрэн, фенхан і іншыя злучэнні, паказаў іх генетычную сувязь з ізапрэнам’[5]. Адкрыў рэакцыю аднаўляльнага аміліравання альдэгідаў і кетонаў сумессю першасных і другасных амінаў з мурашынай кіслатой (1909)[5].