wd wp Пошук:

Остэ

.mw-parser-output .t-geoinfobox td,.mw-parser-output .t-geoinfobox th{min-width:120px}.mw-parser-output .t-geoinfobox td:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox th:only-child{text-align:center}.mw-parser-output .t-geoinfobox-name{font-size:110%;padding:2px}.mw-parser-output .t-geoinfobox-nickname{font-style:italic}.mw-parser-output .t-geoinfobox-cave th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-mount th:only-child{background:#e7dcc3}.mw-parser-output .t-geoinfobox-surface th:only-child{background:#ffe4c4}.mw-parser-output .t-geoinfobox-blue th:only-child,.mw-parser-output .t-geoinfobox-water th:only-child{background:#c0daff}.mw-parser-output .t-geoinfobox-underwater th:only-child{background:#b0e0e6}.mw-parser-output .t-geoinfobox-green th:only-child{background:#d0f0c0}.mw-parser-output .t-geoinfobox-tomb th:only-child{background:#bbbbbb}.mw-parser-output .t-geoinfobox-yellow th:only-child{background:#fdeaa8}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:only-child{background:#cbd5c4;border:1px solid #aaaaaa}.mw-parser-output .t-geoinfobox-ny th:first-child:not(:only-child){background:#cbd5c4;text-align:right;padding:0 0.5em}.mw-parser-output .t-geoinfobox-grey th:only-child{background:#eaecf0}

Остэ (ісп.: Hoste) — востраў у паўднёвай частцы архіпелага Вогненная Зямля. Уваходзіць у склад Чылі. Плошча - 4 117 км². Насельніцтва (2002 г.) - 11 чал.

Геаграфія і прырода

Востраў Остэ знаходзіцца ў 2396 км на поўдзень ад Сант’яга, сталіцы Чылі. Аддзелены ад вострава Вогненная Зямля на поўначы пралівам Бігль, ад вострава Наварына на ўсходзе — аднайменным пралівам, які ў самым вузкім месцы дасягае толькі 533 м. Остэ надзвычай гарысты. Найвышэйшая вяршыня дасягае 1402 м. Берагі перарэзаны фіёрдамі і залівамі, часцяком спадзістыя або пакрытыя друзам.

Клімат марскі прахалодны. Сярэдняя гадавая тэмпература +4°C. Найбольш цёплы месяц — студзень, калі сярэдняя тэмпература падвышаецца да +10,4°C. Пераважаюць заходнія вятры. Сярэдняя вільготнасць 74%. Высокія горы нават у летні перыяд пакрыты снегам.

Ніжнія схілы гор пакрыты нізкімі шырокалісцевымі лясамі. Аднак вышэй пачынаецца горная тундра. Наземныя жывёлы прадстаўлены пераважна грызунамі. На марскім узбярэжжы шмат птушак. Каменныя пляжы Остэ вабяць ластаногіх звяроў і пінгвінаў.

Гісторыя

Востраў здаўна быў населены індзейцамі кавескар і ямана. Тут яны здабывалі пірыт. У XVIII - пачатку XX стст. даследаваны шэрагам еўрапейскіх экспедыцый. У 1979 г. усходняе ўзбярэжжа Остэ выкарыстоўвалася ВМС Чылі ў канфлікце з Аргенцінай. У нашы дні большая частка вострава ўваходзіць у склад чылійскага Нацыянальнага парка Альберта дэ Агасціні.

Турызм

З 1990-ых гг. на ўсходзе вострава развіваецца турызм. З гэтай мэтай створаны спецыялізаваныя сцяжыны. Востраў Остэ вабіць прыхільнікаў незакранутай дзікай прыроды.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Астравы паводле алфавіта
Катэгорыя·Астравы Чылі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вогненная Зямля
Катэгорыя·Картка на Геакары: Выправіць: Каардынаты
Катэгорыя·Прыродныя геаграфічныя аб’екты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым параметрам Карта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі з састарэлым фарматам каардынат
Катэгорыя·Вікіпедыя·Карткі астравоў з няправільнымі параметрамі
Катэгорыя·Астравы Ціхага акіяна