wd wp Пошук:

Оршына

О́ршына — возера ва Ушацкім раёне Віцебскай вобласці. Знаходзіцца за 25 км на паўночны ўсход ад Ушачаў, каля вёскі Навасёлкі. Належыць да групы Ушацкіх азёр.

Возера знаходзіцца ў басейне ракі Тураўлянка. Плошча паверхні Оршына складае 0,12 км². Найбольшая глыбіня возера 21,7 м, сярэдняя — 6 м. Даўжыня возера — 0,58 км, найбольшая шырыня — 0,27 км. Даўжыня берагавой лініі — 1,58 км. Аб’ём вады ў возеры складае 0,72 млн. м³, плошча вадазбору 0,4 км².

Катлавіна возера эварзійнага тыпу. Схілы катлавіны маюць вышыню 15—17 м, парослыя лесам і хмызняком. На ўсходзе і паўднёвым усходзе вышыня схілаў складае да 5 м, на паўднёвым усходзе схілы разараныя. Берагі возера пераважна зліваюцца з схіламі катлавіны. На невялікім участку на паўднёвым усходзе берагі нізкія і забалочаныя. Дно вадаёма да глыбіні 3—3,5 м пясчанае, на большых глыбінях высланае глеем.
Возера эўтрофнае, бяссцёкавае. Шырыня паласы прыбярэжнай надводнай расліннасці складае 10—15 м. Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраная ў возеры да глыбіні 2,2 м, падводная — да глыбіні 4 м.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, плотка, акунь, краснапёрка і іншыя рыбы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Азёры Ушацкага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Ушацкая група азёр
Катэгорыя·Бяссцёкавыя азёры
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці