wd wp Пошук:

Опціна

О́пцінавозера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Дрыса, за 32 км на ўсход ад гарадскога пасёлка Расоны, каля вёскі Забор′е.

Плошча паверхні 0,65 км². Даўжыня 1,56 км, найбольшая шырыня 0,61 км, даўжыня берагавой лініі 5,48 км. Найбольшая глыбіня возера 6,1 м, сярэдняя 3,8 м. Аб’ём вады 2,46 млн м³. Плошча вадазбору 10,1 км².

Катлавіна Опціна лагчыннага тыпу, выцягнутая ў напрамку з поўначы на поўдзень. Схілы катлавіны стромкія, вышынёй 8—15 м. Берагавая лінія слабазвілістая. Берагі пясчаныя, вышынёй 0,3—0,4 м, на ўсходзе возера зліваюцца са схіламі катлавіны. На возеры 7 астравоў агульнай плошчай 0,03 км². Дно возера ўздоўж берагоў пясчанае, у астатняй частцы выслана сапрапелем.
Возера эўтрофнае, слабапраточнае. Упадаюць ручаі і выцякае ручай у возера Валоба. Надводная расліннасць распаўсюджваецца да глыбіні 2—2,8 м і на адлегласці да 20 м ад берага.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, акунь, плотка, краснапёрка, гусцяра, лінь, мянтуз і іншыя рыбы.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Азёры Расонскага раёна
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры Віцебскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара