wd wp Пошук:

Нікіфар Крыніцкі

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Крыніцкі. Нікіфар Крыніцкі (укр.: Никифор Криницький, польск.: Nikifor Krynicki, уласна Эпіфаній Драўняк, укр.: Єпіфаній Дровняк, польск.: Epifaniusz Drowniak, 21 мая 1895, Крыніца-Здруй, тады Аўстра-Венгрыя, цяпер Польшча — 10 кастрычніка 1968, Фолюш, Гміна Дэмбовец, Польшча) — лемкаўскі мастак-прымітывіст.

Біяграфія

Нарадзіўся ў г. Крыніца на Лемкаўшчыне (цяпер Крыніца-Здруй Малапольскага ваяводства, Польшча). Яго маці была глуханямой, бацька невядомы. Правёў жыццё ў крайняй беднаце, яго ўспрымалі як ненармальнага. Быў гугнівы, амаль непісьменны. У 1930 яго працы адкрыў мастак Раман Турын, які паказаў іх у Парыжы, зрабіўшы вядомымі ў польскай мастацкай калоніі (Юзаф Панкевіч і інш.). Напярэдадні вайны артыкул пра Нікіфара з’явіўся ў часопісе Аркады, яго працы былі паказаны на выстаўцы ў Львове, але лёс мастака гэта не змяніла.

Быў дэпартаваны ў 1947 падчас прымусовага масавага перасялення ўкраінцаў (так званая Аперацыя Вісла), але здолеў вярнуцца. У 1949 яго працы былі экспанаваны на выстаўцы ў Варшаве, у 1959 — у парыжскай галерэі Дзіны Вярні, іншых галерэях Заходняй Еўропы. У 1960 з дапамогай мастака Марыяна Уласінскага вялікая рэтраспектыўная выстаўка прац Нікіфара была з поспехам паказана ў Дзяржаўным музеі выяўленчага мастацтва ў Варшаве.

Лячыўся ад застарэлага туберкулёзу ў санаторыі ў Фолюшы, дзе і памёр. Пахаваны на Крыніцкіх могілках.

Спадчына

Пакінутая Нікіфарам спадчына велізарная, у ім налічваюць да 40 тысяч прац. У наш час прызнаны адным з найбуйнейшых наіўных мастакоў. Яго працы знаходзяцца ў розных мастацкіх сходах, большасць — у рэгіянальным музеі горада Новы-Сонч і ў музеі Нікіфара ў Крыніцы (адкрыты ў 1995).

Зноскі

  1. 1 2 Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #118587994 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 4 мая 2014.
  2. 1 2 Nikifor // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (17):
Катэгорыя·Пахаваныя ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Памерлі ад туберкулёзу
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1895 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1968 годзе
Катэгорыя·Памерлі 10 кастрычніка
Катэгорыя·Нарадзіліся 21 мая
Катэгорыя·Артыстычныя псеўданімы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Мастакі XX стагоддзя
Катэгорыя·Мастакі Польшчы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Мастакі-прымітывісты
Катэгорыя·Памерлі ў Малапольскім ваяводстве
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Артыкулы пра мастакоў без партрэтаў
Катэгорыя·Мастакі паводле алфавіта