wd wp Пошук:

Нікола Добравіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Добравіч. Нікола До́бравіч (сербск.: Никола Добровић; 12 лістапада 1897, г. Печ, Аўстра-Венгрыя — 11 студзеня 1967, Бялград, Югаславія) — сербскі архітэктар і горадабудаўнік, прадстаўнік функцыяналізму. Член Сербскай акадэміі навук і мастацтваў1965).

Біяграфія

Архітэктурную адукацыю пачаў у 1915 годзе ў Будапешце. У сувязі з падзеямі Першай сусветнай вайны, працягнуў вучобу ў Вышэйшай тэхнічнай школе ў Празе, якую скончыў у 1923 годзе. Да 1934 года працаваў архітэктарам.

Вярнуўся ў Югаславію і пасяліўся ў Дуброўніку. У час Другой сусветнай вайны браў удзел у Нацыянальна-вызваленчым руху ў Югаславіі. З кастрычніка 1944 г. працаваў над аднаўленнем краіны ў якасці кіраўніка дэпартамента архітэктуры федэральнага міністэрства будаўніцтва. У канцы 1945 года — дырэктар Інстытута горадабудаўніцтва Народнай Рэспублікі Сербіі.

У 19461967 гадах дырэктар Сербскага горадабудаўнічага інстытута і галоўны архітэктар г. Бялград. З 1948 года прафесар архітэктурнага факультэта Бялградскага ўніверсітэта.

Творчасць

Аўтар Дома югаслаўскіх студэнтаў у Празе (1932), гасцініцы на востраве Лопуд каля г. Дуброўнік (1936), генеральных планаў гарадоў Бялграда (19471950, разам з М. Самборскім), Штып (1952), Херцаг-Нові (1957) і інш.

Зноскі

  1. Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 14 кастрычніка 2016.
  2. 1 2 Nikola Dobrović // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4
  3. 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  4. 1 2 Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 28 верасня 2015.
  5. Добрович Никола // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1972. — Т. 8 : Дебитор — Евкалипт. — С. 372. Праверана 27 верасня 2015.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (23):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Архітэктары Сербіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1967 годзе
Катэгорыя·Памерлі 11 студзеня
Катэгорыя·Архітэктары XX стагоддзя
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Печы (Венгрыя)
Катэгорыя·Выкладчыкі Бялградскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1897 годзе
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Архітэктары паводле алфавіта
Катэгорыя·Выпускнікі Чэшскага тэхнічнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Транслейтаніі
Катэгорыя·Памерлі ў Бялградзе
Катэгорыя·Члены Сербскай акадэміі навук і мастацтваў
Катэгорыя·Горадабудаўнікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 лістапада
Катэгорыя·Артыкулы пра архітэктараў без партрэтаў