wd wp Пошук:

Нясята

Вінакурны завод пана Паўлікоўскага, заснаваны ў 1904 годзе. Сучасны выгляд, в. Нясята
Млын. Знаходіцца на ўездзе ў вёску, побач з р. Нясета.
Лямус

Няся́та[1] (трансліт.: Niasiata, руск.: Несята) — аграгарадок у Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі. Уваходзіць у склад Нясяцкага сельсавета.

Знаходзіцца за 11 км на захад ад Клічава, за 102 км ад Магілёва, 43 км ад Бабруйска, за 4 км ад чыгуначнай станцыі Нясята[2]. Каля аграгарадка працякае рака Нясета.

Гісторыя

Вёска вядомая з сярэдзіны XVI стагоддзя. У 1650 годзе сяло Нясята, шляхецкая ўласнасць. У другой палове XVIII стагоддзя пабудавана царква.

У 1839 годзе — у Бабруйскім павеце, уласнасць памешчыка, існаваў хлебазапасны магазін. Па звестках 1885 года, дзейнічалі гарбарны завод і царква. У 1897 годзе — царкоўнапрыхадская школа, хлебазапасны магазін, раз у год проводзіўся кірмаш. Побач існавалі адмайменныя выселкі (6 двароў, 41 жыхар, вадзяны млын, пастаялы двор) і маёнтак (3 двары, 18 жыхароў). У 1904 годзе заснаваны вінакурны завод. У 1916 годзе адкрыта школа (1-класнае народнае вучылішча). У 1917 годзе ў сяле 73 двары, 464 жыхары.

Беларускі гісторык і этнограф Аляксандр Ельскі ў «Геаграфічным слоўніку Каралеўства Польскага і іншых славянскіх краёў» (1886 г., Т. 7, с. 112) паведамляў, што ў Нясяце 20 двароў з поўнымі надзеламі, а тутэйшыя землі (больш за 212 валок) — даўняя спадчына Паўлікоўскіх; дзейнічала царква (мела каля 2 валок зямлі), даход ад млыноў складаў каля 300 руб. У другім томе тагож самага слоўніка змешчаны хспаміны пра Нясяту Евы Фялінскай (с. 350).

У 1919 годзе ў былым панскім мёнтку створана народная гаспадарка «Нясята», якая мела 358 га зямлі, вінакурны завод. У 1922 годзе адкрыта хата-чытальня. Працавалі паравы млын і сукнавальня. У 1924 годзе адкрыта 4-гадовая школа, у 1925 годзе 65 вучняў, працавалі драматычны і харавыя гурткі. У 1931 годзе арганізаваны калгас імя Ф. Энгельса, адкрыта дзіцячая пляцоўка. Побач з вёскай, ва ўрочышчы Кладзішча, у 1934 годзе арганізавана Нясяцкая МТС. У 1938 годзе ў майстэрні МТС зманціравана электраўстаноўка, якая дала святло вёсцы.

У лютым 1942 года гітлераўцы расстралялі 10 мірных жыхароў. У 1945 годзе адкрыты дзіцячы дом (дзейнічаў да 1969 года). На пачатак 1992 года працавалі сярэдняя школа, Дом культуры, бібліятэка, прыёмны пункт бытавога абслугоўвання насельніцтва, філіял музычнай школы, фельчарска-акушэрскі пункт і інш.

Насельніцтва

Славутасці

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Магілёўская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2007. — 406 с. ISBN 978-985-458-159-0. (DJVU). Сустракаецца таксама варыянт Нясе́та, Несята́
  2. 1 2 3 Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2000. — Т. 11: Мугір — Паліклініка.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Населеныя пункты Клічаўскага раёна
Катэгорыя·Нясяцкі сельсавет
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Аграгарадкі Магілёўскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара