wd wp Пошук:

Нясета

Нясёта, Нясе́та — рака ў Клічаўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі, правы прыток ракі Ольса (басейн Дняпра).

Даўжыня ракі 39 км. Плошча вадазбору 346 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці 1,8 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,4 .

Асноўныя прытокі — Гарадзечанка і Турчанка (леваруч).

Пачынаецца за 1 км на паўночны захад ад вёскі Куцін, вусце каля аграгарадка Бацэвічы. Цячэ па Цэнтральнабярэзінскай раўніне. Даліна невыразная. Абалона двухбаковая, шырынёй 0,1—0,3 км. Рэчышча каналізаванае, шырынёй 4—12 м. Выкарыстоўваецца як водапрыёмнік меліярацыйных каналаў.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прытокі Ольсы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Рэкі Клічаўскага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак