wd wp Пошук:

Нью-Ёркская фондавая біржа

Нью-Ёркская фондавая біржа (англ.: New York Stock Exchange, NYSE) — галоўная фондавая біржа ЗША, найбуйнейшая ў свеце. Сімвал фінансавай магутнасці ЗША і фінансавай індустрыі наогул. На біржы вызначаецца сусветна вядомы індэкс Доу-Джонса для акцый прамысловых кампаній (англ.: Dow Jones Industrial Average), а таксама індэксы NYSE Composite і NYSE ARCA Tech 100 Index.

Гісторыя

Біржа заснавана 17 мая 1792 года, калі 24 нью-ёркскіх брокера, якія працавалі з фінансавымі прыладамі і складалі пагадненні, як і іх лонданскія калегі, у кавярнях (самая вядомая кавярня «Тонцін»), падпісалі «Пагадненне пад платанам» (Buttonwood Agreement) аб стварэнні Нью-Ёркскай фондавай біржы.

З 1975 года стала некамерцыйнай карпарацыяй, якая належыць сваім 1366 індывідуальным членам (гэты лік нязменны з 1953 года). Месцы членаў могуць прадавацца, кошт аднаго месца цяпер даходзіць да 3 мільёнаў долараў ЗША.

Напачатку сакавіка 2006 года NYSE завяршыла зліццё з электроннай біржай Archipelago Holdings і ўпершыню за сваю гісторыю прапанавала акцыі фундатарам, стаўшы, такім чынам, камерцыйнай арганізацыяй. Гандаль акцый NYSE Group вядзецца на самой біржы; капіталізацыя па стане на 5 снежня 2007 года склала $22,6 млрд.

Напачатку чэрвеня 2006 года было абвешчана пра будучае зліццё Нью-Ёркскай фондавай біржы з еўрапейскай фондавай біржай Euronext. Гэта зліццё адбылося 4 красавіка 2007 года [1]

Дзейнасць

«Трэйдары на падлозе» ў Нью-Ёркскай фондавай біржы. Для кожнай з тысяч гандлюемых каштоўных папер маецца свой асобны гандлёвы цэнтр, свая «яма».

На біржы здзяйсняюцца аперацыі з акцыямі і іншымі каштоўнымі паперамі. На біржы катыруюцца каштоўныя паперы больш за 3 тысяч (2008) кампаній. Агульная капіталізацыя кампаній, якія здзяйсняюць гандаль на NYSE, да канца 2006 г. склала $26,5 трлн.

Савет дырэктароў NYSE уключае старшыню, прэзідэнта, дзесяць членаў біржы і дзесяць прадстаўнікоў дзелавых колаў.

Будынак біржы размешчана на знакамітай вуліцы Уол-стрыт па адрасе Wall Street, 11.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Shares of NYSE Euronext begin trading, marking the beginning of the first truly global financial marketplace Архівавана 26 студзеня 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (10):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Арганізацыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Эканоміка Нью-Ёрка
Катэгорыя·Фондавыя біржы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Арганізацыі, заснаваныя ў 1792 годзе
Катэгорыя·Эканоміка ЗША
Катэгорыя·Манхэтэн
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі