wd wp Пошук:

Нойзідлер

Нойзі́длер (ням.: Neusiedlersee; венг.: Fertő tó; харв.: Nežidersko jezero, Niuzaljsko jezero) — адзінае ў Еўропе стэпавае возера, знаходзіцца ў Аўстрыі і Венгрыі. З’яўляецца аб’ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Яго даўжыня 33 км, шырыня каля 12 км. Возера акружае шырокая паласа чароту, што стварае добрыя ўмовы для мноства жывёл і рэдкіх птушак. З поўдня і паўднёвага ўсходу возера ахоплівае нацыянальны парк Зеевінкель, яго плошча 9,7 га. Па возеры праходзіць мяжа Аўстрыі з Венгрыяй, таму парк мае міжнародны статус.

Возера сілкуецца падземнымі крыніцамі і мае непастаянны характар. У залежнасці ад напрамку ветра і канцэнтрацыі солі ўзровень вады пастаянна мяняецца, і возера можа нават высыхаць.

Дзякуючы невялікай адлегласці ад Вены да возера, яго называюць Венскім, і сюды любяць прыязджаць на адпачынак жыхары сталіцы. На яго берагах знаходзяцца замкі, сёлы, манастыры, вінаграднікі, сустракаюцца антычныя помнікі.

Спасылкі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстрыі
Катэгорыя·Сусветная спадчына ў Аўстрыі
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Катэгорыя·Сусветная спадчына паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96