«Не гульня́» (руск.: Не игра) — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2018 годзе на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» па замове Міністэрства культуры рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у гонар 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі.[1]
Малады амбіцыйны праграміст Аляксей Кузьмянкоў, нягледзячы на адтэрміноўку, ідзе ў войска, каб лепш даведацца пра ваенныя парадкі і прыстасаваннях баявой тэхнікі для стварэння камп’ютарнай гульні. Аднак, праходзячы службу, Аляксей робіць поўную «перазагрузку» ўсяго свайго жыцця. Ён расстаецца з ілюзіямі ў дачыненні да лёгкіх перамог і хуткіх дасягненняў, пераадольвае ўласныя слабасці і звады, сустракае надзейных і верных сяброў, становіцца сапраўдным мужчынам і адкрывае новыя перспектывы ўласнага жыцця.
Акцёр | Роля |
---|---|
Павел Паўлюць | |
Мікіта Лубенька | |
Барыс Шумілін | |
Дзяніс Бараноўскі |
Здымкі прайшлі ў Мінску, на «Лініі Сталіна», Кургане Славы, у ваенным гарадку ў Печах. Спецыяльна для здымак на «Беларусьфільме» стварылі макет савецкага танка 1933 года Т-26 у поўную велічыню.
Беларуская прэм’ера адбылася 16 лютага 2018 года.
Па сюжэце «Не гульні» прайшліся тыя ж танкі, якімі вучацца кіраваць маладыя курсанты. Прайшліся, заўважым, гэтак жа груба і недасведчана. Усе персанажы фільма выйшлі такімі белымі і плоскімі, што з тым жа поспехам можна паўтары гадзіны глядзець на лісты вінілу.[2] журналіст, крытык Анна Яфрэменка. |