wd wp Пошук:

Не гульня

«Не гульня́» (руск.: Не игра) — беларускі мастацкі фільм, зняты ў 2018 годзе на нацыянальнай кінастудыі «Беларусьфільм» па замове Міністэрства культуры рэспублікі Беларусь пры падтрымцы Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь у гонар 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі.[1]

Сюжэт

Малады амбіцыйны праграміст Аляксей Кузьмянкоў, нягледзячы на адтэрміноўку, ідзе ў войска, каб лепш даведацца пра ваенныя парадкі і прыстасаваннях баявой тэхнікі для стварэння камп’ютарнай гульні. Аднак, праходзячы службу, Аляксей робіць поўную «перазагрузку» ўсяго свайго жыцця. Ён расстаецца з ілюзіямі ў дачыненні да лёгкіх перамог і хуткіх дасягненняў, пераадольвае ўласныя слабасці і звады, сустракае надзейных і верных сяброў, становіцца сапраўдным мужчынам і адкрывае новыя перспектывы ўласнага жыцця.

Акцёры

Акцёр Роля
Павел Паўлюць
Мікіта Лубенька
Барыс Шумілін
Дзяніс Бараноўскі

Здымачная група

Здымкі і прэм’ера

Здымкі прайшлі ў Мінску, на «Лініі Сталіна», Кургане Славы, у ваенным гарадку ў Печах. Спецыяльна для здымак на «Беларусьфільме» стварылі макет савецкага танка 1933 года Т-26 у поўную велічыню.

Беларуская прэм’ера адбылася 16 лютага 2018 года.

Крытыка

" Па сюжэце «Не гульні» прайшліся тыя ж танкі, якімі вучацца кіраваць маладыя курсанты. Прайшліся, заўважым, гэтак жа груба і недасведчана. Усе персанажы фільма выйшлі такімі белымі і плоскімі, што з тым жа поспехам можна паўтары гадзіны глядзець на лісты вінілу.[2]
журналіст, крытык Анна Яфрэменка.
"

Зноскі

  1. Не игра (2018)(руск.) . kino-teatr.ru[ru]. Праверана 3 лістапада 2019.
  2. Ефременко, Анна. Подарок армии от нас с вами — за 900 тысяч долларов. Рецензия на фильм «Не игра»(руск.) , TUT.BY (12 апреля 2018 в 9:54). Праверана 3 лістапада 2019. Архівавана 3 лістапада 2019.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Фільмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Фільмы без IMDb
Катэгорыя·Фільмы студыі «Беларусьфільм»
Катэгорыя·Фільмы 2018 года