wd wp Пошук:

Ненад Адамавіч

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Адамавіч. .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Ненад Адамавіч (сербск.: Ненад Адамовић; нар. 12 студзеня 1989, Тапола, Сербія) — сербскі футбаліст, паўабаронца беларускага клуба «Нёман» з Гродна.

Клубная кар’ера

Выхаванец бялградскага «Партызана», пазней выступаў у розных клубах Сербіі. У 2012—2013 гадах гуляў за клуб «Хайдук», адкуль разам з Лазарам Весялінавічам у ліпені 2013 года перайшоў у мінскае «Дынама»[3].

У складзе «Дынама» адразу замацаваўся ў аснове. Звычайна выступаў на пазіцыі флангавага паўабаронцы, але нярэдка выкарыстоўваўся ў якасці цэнтральнага нападніка.

У сезоне 2014 працягваў быць трывалым іграком асновы, пры гэтым канчаткова перайшоў на пазіцыю нападніка. З 8 галамі стаў адным з найлепшых бамбардзіраў клуба ў сезоне. У сезоне 2015, пасля з’яўлення на пазіцыі нападніка Фатаса Бечырая, перайшоў на пазіцыю левага паўабаронцы.

Узімку 2016 года «Дынама» з-за скарачэння бюджэту разглядала магчымасць продажу Адамавіча, але з-за адсутнасці іншых варыянтаў працягу кар’еры паўабаронца застаўся ў клубе. У першай палове сезона 2016 згуляў за «Дынама» ў чэмпіянаце 12 матчаў і забіў 2 галы. У ліпені 2016 года кантракт з мінскім клубам па пагадненні бакоў быў разарваны[4].

У верасні 2016 года Адамавіч падпісаў кантракт да заканчэння сезона з ізраільскім клубам «Макабі» Петах-Тыква[5], улетку 2017 года пакінуў каманду. У верасні 2017 года вярнуўся ў Сербію, стаўшы іграком клуба «Чукарычкі».

У сакавіку 2018 года зноў апынуўся ў Беларусі, далучыўшыся да «Віцебска», з якім неўзабаве падпісаў кантракт[6]. Пачынаў сезон 2018 у стартавым складзе, у маі і чэрвені з’яўляўся на полі нерэгулярна, а з ліпеня зноў стаў трывалым іграком стартавага складу.

У студзені 2019 года адправіўся на прагляд у казахстанскі клуб «Жэтысу» і ў выніку падпісаў з ім кантракт[7]. У лютым 2021 года перайшоў у «Тараз», дзе гуляў да канца сезона 2021.

У маі 2022 года падпісаў кантракт з гродзенскім «Нёманам» да канца сезона[8].

Міжнародная кар’ера

Падчас выступаў за «Партызан» выклікаўся ў юнацкія зборныя Сербіі.

Дасягненні

Зноскі

  1. Nenad Adamovic // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Nenad Adamovic // AsMadrid: Grupo PRISA, 1967.
  3. Ненад Адамович стал игроком минского “Динамо”
  4. Минское “Динамо” объявило о расторжении контрактов c Адамовичем и Геневым
  5. Ненад Адамович подписал контракт с “Маккаби” Петах-Тиква
  6. “Витебск” подписал контракт с Ненедом Адамовичем
  7. Никита Наумов и Ненад Адамович стали игроками “Жетысу”
  8. “Неман” объявил о подписании Ненада Адамовича

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (21):
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Макабі Петах-Тыква
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Віцебск
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1989 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Металац Горні Міланавац
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Хайдук Кула
Катэгорыя·Ігракі ФК Чукарычкі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі ФК Тэлеоптык
Катэгорыя·Футбалісты Сербіі
Катэгорыя·Ігракі ФК Тараз
Катэгорыя·Ігракі ФК Нёман Гродна
Катэгорыя·Ігракі ФК Жэтысу Талдыкарган
Катэгорыя·Ігракі ФК Смедарава
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 студзеня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных