wd wp Пошук:

Фатас Бечырай

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Фатас Бечырай (алб.: Fatos Besim Beqiraj, сербск.: Фатос Бећирај, Fatos Bećiraj; нар. 5 мая 1988, Печ, Косава і Мятохія) — чарнагорскі футбаліст касаварска-албанскага паходжання, нападнік клуба «Дэчыч» з Тузі і нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Клубная кар’ера

Пачаў кар’еру ў клубе «Беса» (Печ) у чэмпіянаце Косава, у 2008 годзе перайшоў у клуб чарнагорскай лігі «Будучнаст» (Падгорыца), з якім выйграў чэмпіянат Чарнагорыі ў сезоне 2007/08.

З 2010 па 2014 год выступаў у чэмпіянаце Харватыі ў складзе заграбскага «Дынама». У складзе гэтага клуба Бечырай тройчы выйграваў чэмпіянат і двойчы Кубак Харватыі. Прымаў удзел у групавым этапе Лігі чэмпіёнаў.

У 2014 годзе гуляў у складзе клуба «Чанчунь Ятай» у Суперлізе Кітая.

У студзені 2015 года Фатас Бечырай падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» ў статусе свабоднага агента[3]. Пагадненне было разлічана на 2 гады. Адразу замацаваўся ў якасці нападніка мінчан. Выдатна правёў першую палову сезона, забіўшы ва ўсіх турнірах 16 галоў. Аднак, пачынаючы са жніўня, калі Бечырай вызначыўся голам у браму «Цюрыха» ў Лізе Еўропы, доўгі час не мог забіць за «Дынама» (аднак двойчы вызначыўся за зборную Чарнагорыі). Няўдалая серыя перарвалася ў апошнім туры чэмпіянату 2015, калі Фатас сваім голам дапамог мінчанам перамагчы «Гомель» (2:1).

У студзені 2016 года Фатас пачаў рыхтавацца да новага сезона з мінскім «Дынама», але неўзабаве нападніку з-за фінансавых цяжкасцей мінчан было прапанавана шукаць новы клуб. 18 лютага было афіцыйна абвешчана аб пераходзе Бечырая ў маскоўскае «Дынама»[4]. Па выніках сезона 2015/16 маскоўскі клуб выбыўу ФНЛ, аднак праз год вярнуўся ў Прэм’ер-лігу.

У студзені 2018 года, разарваўшы кантракт з расійскім клубам, далучыўся да бельгійскага «Мехелена», падпісаўшы кантракт на 3,5 гады[5]. Аднак, не здолеў замацавацца ў асноўным складзе, за паўгады згуляў толькі ў чатырох матчах, і ў жніўні 2018 года пакінуў бельгійскі клуб. У верасні 2018 года стаў іграком ізраільскага «Макабі» з Нетаніі.

У ліпені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у кракаўскую «Віслу»[6]. З лютага па чэрвень 2021 года на правах арэнды гуляў за ізраільскую «Бней Іегуду», а ў ліпені 2021 года стаў іграком «Астаны».

У студзені 2022 года вярнуўся ў Чарнагорыю, папоўніўшы склад клуба «Дэчыч».

Міжнародная кар’ера

З сакавіка 2009 года Фатас Бечырай з’яўляецца іграком нацыянальнай зборнай Чарнагорыі.

Бечырай таксама выказваў жаданне выступаць за зборную Косава, калі яна будзе афіцыйна прызнана і атрымае магчымасць выступаць у турнірах пад эгідай УЕФА і ФІФА. Аднак, нават пасля 2016 года, калі Косава было прынята ў ФІФА і УЕФА, працягнуў гуляць за Чарнагорыю.

Дасягненні

Зноскі

  1. Fatos Beqiraj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Fatos Bećiraj // FBref.com
  3. Минское “Динамо” подписало форварда сборной Черногории
  4. Московское “Динамо” официально объявило о подписании Фатоса Бечирая
  5. Бечирай бесплатно перешел из московского «Динамо» в «Мехелен»
  6. Экс-форвард минского «Динамо» Бечирай перешел в краковскую «Вислу»
Тэмы гэтай старонкі (24):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Чарнагорыі
Катэгорыя·Нарадзіліся 5 мая
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Мінск
Катэгорыя·Ігракі ФК Вісла Кракаў
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Масква
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Ігракі зборнай Чарнагорыі па футболе
Катэгорыя·Ігракі ФК Будучнаст Падгорыца
Катэгорыя·Футбалісты Косава
Катэгорыя·Ігракі ФК Макабі Нетанія
Катэгорыя·Ігракі ФК Беса Печ
Катэгорыя·Ігракі ФК Мехелен
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Ігракі ФК Чанчунь Ятай
Катэгорыя·Ігракі ФК Бней Іегуда
Катэгорыя·Ігракі ФК Астана
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1988 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Косаве
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэчыч Тузі
Катэгорыя·Ігракі ФК Дынама Заграб