wd wp Пошук:

Нелсан Алівейра

.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table{width:100%!important;display:table;margin:0 0 -2px;border-collapse:separate;text-align:left}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table th{background-color:#dcebff;text-align:center}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(1){width:27%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table td:nth-child(3){width:20%}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(odd){background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr:nth-child(even){background-color:#eff1f3}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.odd{background-color:#f8f9fa}.mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr.even{background-color:#eff1f3}body.skin-minerva .mw-parser-output .ts-Спартыўная_кар’ера-table.stripped tr{background-color:transparent} Не́лсан Міге́л Ка́штру Аліве́йра (парт.: Nelson Miguel Castro Oliveira; нар. 8 жніўня 1991, Барселуш, Партугалія) — партугальскі футбаліст, нападнік грэчаскага клуба ПАОК з Салонікаў і былы ігрок нацыянальнай зборнай Партугаліі.

Клубная кар’ера

Нелсан Алівейра з’яўляецца выхаванцам клуба «Брага»[2]. Ва ўзросце 15 гадоў ён перайшоў у «Бенфіка». Улетку 2008 года ён дэбютаваў у асноўным складзе каманды ў таварыскай сустрэчы супраць клуба «Эштарыл-Прая». Таксама галоўны трэнер «Бенфікі», Кіке Санчэс Флорэс, выклікаў яго ў склад на матч Кубка УЕФА супраць італьянскага «Напалі», дзе ён, аднак, на поле не выйшаў. Пасля гэтага, Алівейра вярнуўся ў моладзевы склад клуба. У студзені 2010 года форвард, на правах арэнды, перайшоў у «Рыу Аві», дзе дэбютаваў 7 лютага ў матчы з «Лейшойншам», выйшаўшы на замену за 10 хвілін да канца сустрэчы. 12 жніўня таго ж года Нелсан быў арандаваны іншым клубам, «Пасуш ды Ферэйра». 12 верасня футбаліст дэбютаваў у новай камандзе ў гульні супраць «Марытыму» (1:1), а праз месяц прынёс сваёй камандзе перамогу, забіўшы гол прамым ударам са штрафнога ў матчы з «Навалам» (2:1).

У 2011 годзе нападнік вярнуўся ў «Бенфіку», дэбютаваўшы ў афіцыйнай гульні з «Партыманенсі» на Кубак Партугаліі[3]. 18 студзеня Алівейра ўпершыню правёў увесь матч за «Бенфіку» ў гульні супраць клуба «Санта-Клара» на Кубак лігі (2:0)[4]. Праз месяц форвард забіў за клуб першы мяч, забіўшы ў браму «Марытыму» ў матчы Кубка лігі[5]. Па стане на 31 ліпеня 2012 года Алівейра на правах арэенды перайшоў у іспанскі «Дэпартыва»[6]. 20 жніўня Нелсан дэбютаваў у Ла Лізе матчам супраць «Асасуны». У гэтым матчы Алівейра забіў свой першы гол за галісіянцаў, а на 90 хвіліне ў адным контрнападаў забіў і другі мяч[7].

26 ліпеня 2013 года Алівейра быў аддадзены ў арэнду клуб Лігі 1 «Рэн»[8], дзе за сезон здолеў забіць 8 галоў. 23 снежня 2014 года на афіцыйным сайце «Бенфікі», з’явілася інфармацыя, што ігрок правядзе рэшту сезона ў клубе «Суонсі Сіці»[9].

У верасні 2015 года быў аддадзены ў арэнду англійскаму клубу «Нотынгем Форэст» да канца сезона 2015/16. 30 жніўня 2016 года перайшоў у «Норвіч Сіці».

У студзені 2019 года на правах арэнды далучыўся да «Рэдынга». У ліпені 2019 года перайшоў у грэчаскі АЕК, а ў ліпені 2021 года перабраўся ў ПАОК.

Міжнародная кар’ера

29 лютага 2012 года Алівейра дэбютаваў у першай зборнай краіны ў таварыскім матчы супраць зборнай Польшчы[10].

Дасягненні

Бенфіка

Зноскі

  1. Nélson Oliveira // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Jovens Promessas: Nélson Oliveira. academia-de-talentos.com
  3. Taca: Portimonense 0-2 Benfica. portugoal.net
  4. Taca da Liga round-up. portugoal.net
  5. Taca da Liga semi-finals set. portugoal.net
  6. «Nélson Oliveira: El Deportivo es una gran oportunidad para mí» Архівавана 24 снежня 2014.. ABC.
  7. Depor start with a win Архівавана 20 чэрвеня 2018.. ESPN Soccernet.
  8. Nelson Oliveira, nouvel attaquant du SRFC. Rennes FC
  9. Nélson Oliveira emprestado ao Swansea até ao final da época Архівавана 23 снежня 2014.. S.L. Benfica.
  10. Poland mark Warsaw milestone with Portugal draw. uefa.com

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (22):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбалісты Партугаліі
Катэгорыя·Ігракі ФК АЕК Афіны
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэн
Катэгорыя·Нарадзіліся 8 жніўня
Катэгорыя·Ігракі ФК Норвіч Сіці
Катэгорыя·Ігракі ФК Бенфіка Лісабон
Катэгорыя·Ігракі зборнай Партугаліі па футболе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1991 годзе
Катэгорыя·Ігракі ФК Дэпартыва Ла-Карунья
Катэгорыя·Ігракі ФК Рэдынг
Катэгорыя·Ігракі ФК Суонсі Сіці
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Барселушы
Катэгорыя·Ігракі ФК Пасуш ды Ферэйра
Катэгорыя·Ігракі ФК Нотынгем Форэст
Катэгорыя·Ігракі ФК Рыу Аві
Катэгорыя·Ігракі ФК ПАОК
Катэгорыя·Футбалісты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Спартсмены паводле алфавіта
Катэгорыя·Асобы