wd wp Пошук:

ФК Норвіч Сіці

«Норвіч Сіці» (англ.: Norwich City F.C.) — англійскі футбольны клуб з горада Норыдж, што знаходзіцца ў графстве Норфалк, які выступае ў Чэмпіёншыпе.

Клуб быў заснаваны ў 1902 годзе. Упершыню клуб патрапіў у вышэйшы англійскі футбольны дывізіён у 1972 годзе, дзе згуляў увогуле 21 сезон. «Норвіч Сіці» двойчы перамог у турніры на Кубак лігі ў 1962 і 1985 гадах. Таксама клуб з’яўляецца адным з заснавальнікаў Прэм’ер-лігі ў 1992/93 гадах, заняўшы ў тым сезоне трэцяе месца. Клуб згуляў першыя тры сезоны ў новай лізе, нават праходзячы ў Кубак УЕФА, дзе каманда дасягнула трэцяга раўнда, а таксама вярнулася на адзін сезон у 2004/05 гадах. З сезона 2011/12 па 2013/14 гады «Норвіч Сіці» выступаў у Прэм’ер-лізе пасля шасцігадовай адсутнасці, скончыўшы на другім месцы Чэмпіянат Футбольнай лігі ў 2010/11 гадах і атрымаўшы, такім чынам, аўтаматычны пераход у вышэйшы дывізіён[2]. Па выніках сезона 2014/15 «Норвіч Сіці» праз плэй-оф зноў атрымаў месца ў Прэм’ер-лізе, дзе адгуляў адзін сезон. Сезоны 2019/20 і 2021/22 каманда ізноў праводзіла ў Прэм’ер-лізе, але абодва разы займала апошняе месца.

З 1935 года «Норвіч Сіці» праводзіць свае хатнія матчы на стадыёне ​​«Карау Роўд», а таксама мае даўніе і жорсткае суперніцтва з суседзямі па Усходняй Англіі клубам «Іпсвіч Таўн», з якімі яны правялі ўжо агулам 138 матчаў, гэта дэрбі мае назва — Дэрбі Усходняй Англіі. Песня заўзятараў «On The Ball, City» разглядаецца як найстарэйшая футбольная песня ў свеце.

Гісторыя

Футбольны клуб «Норвіч Сіці» быў створаны паводле выніках сустрэчы ў кафэ «Крытэрыён» у Норыджы 17 чэрвеня 1902 года. Праз некалькі дзён, 2 ліпеня, адбылася яшчэ адна сустрэча з нагоды стварэння клуба, якая была арганізавана трыма былымі ігракамі клуба «Norwich CEYMS», Робертам Уэбстэрам, Джозефам Куперам і Брэдам Скелі[3][4]. Свой першы матч клуб правёў 6 верасня 1902 года супраць каманды «Гарыдж і Паркенсан» на пляцоўцы «Ньюмаркет Роўд»[5]. Пасля паверкі камісіяй Футбольнай асацыяцыі клуб быў адхілены ад аматарскіх гульняў у 1905 годзе, бо быў характарызаваны як арганізацыя з прафесійнымі прыкметамі. У тым жа годзе «Норвіч Сіці» быў абраны ў якасці члена Паўднёвай лігі, а з павелічэннем колькасці наведвальнікаў матчаў, клуб быў вымушаны з’ехаць з «Ньюмаркет Роўд» у 1908 годзе і пераехаць на «Нест», закінуты кар’ер мелу. Арыгінальнай мянушкай клуба была «грамадзяне», аднак з 1907 года стала ўжываць сучасная «канаркі», з-за папулярнай у той час модзе на развядзенне і ўтрыманне птушак. Падчас Першай сусветнай вайны, калі футбол быў прыпынены, перад клубам паўстала сур’ёзная запазычанасць, такім чынам 10 снежня 1917 года клуб увайшоў у стадыю добраахвотнай ліквідацыі.

Тытулы

Склад

Станам на верасень 2022 года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1 Нідэрланды Бр Тым Крул 1988
2 Англія Аб Макс Ааранс 2000
3 Англія Аб Сэм Байрэм 1993
4 Ірландыя Аб Эндру Амабамідэле 2001
5 Шатландыя Аб Грант Хэнлі Капітан каманды 1991
6 Англія Аб Бен Гібсан 1993
8 Англія ПА Айзек Хейдэн 1995
9 Англія Нап Джордан Х’юджыл 1992
10 Англія ПА Кіран Даўэл 1997
11 Ірландыя Нап Адам Айда 2001
14 Англія ПА Тод Кантуэл 1998
15 Англія Аб Сэм Мак-Калам 2000
17 Бразілія ПА Габрыел Сара 1999
19 Данія ПА Якаб Сёренсен 1998
20 Англія ПА Ааран Рэмзі 2003
Пазіцыя Імя Год нараджэння
21 Люксембург ПА Данел Сінані 1997
22 Фінляндыя Нап Тээму Пукі 1990
23 Шатландыя ПА Кені Мак-Лін 1992
24 Злучаныя Штаты Амерыкі Нап Джош Сарджэнт 2000
25 Куба ПА Онель Эрнандэс 1993
26 Чылі ПА Марселіна Нуньес 2000
27 Англія Нап Джонатан Роўв 2003
28 Англія Бр Ангус Ган 1996
30 Грэцыя Аб Дымітрыс Януліс 1995
33 Паўночная Ірландыя Бр Майкл Мак-Говерн 1984
37 Уэльс Бр Даніел Бардэн 2001
42 Ірландыя ПА Тоні Спрынгет 2002
45 Злучаныя Штаты Амерыкі Аб Джонатан Томкінсан 2002
46 Англія ПА Лаям Гібс 2002

Зноскі

  1. https://www.edp24.co.uk/news/norwich-city-joint-majority-shareholder-michael-wynn-jones-pays-tribute-499356 Праверана 4 сакавіка 2022.
  2. Portsmouth 0-1 Norwich, BBC Sport website.
  3. «Norwich City History» Архівавана 11 жніўня 2009.. 4thegame.com.
  4. Club history 1902 to 1940 Архівавана 8 снежня 2009.. Norwich City FC
  5. Eastwood, John; Mike Davage (1986). «Canary Citizens». Almeida Books. pp. 1, p19. ISBN 0-7117-2020-7.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Клубы англійскай Прэм’ер-лігі
Катэгорыя·ФК Норвіч Сіці
Катэгорыя·Футбольныя клубы, заснаваныя ў 1902 годзе
Катэгорыя·Футбольныя клубы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Футбольныя клубы Англіі