wd wp Пошук:

Некананічныя біблейскія кнігі

Не варта блытаць з Другакананічнымі кнігамі.

Некананічныя біблейскія кнігі, або некананічныя кнігі Бібліі: 1) кнігі, ў праваслаўі ўключаныя ў склад Святога Пісьма, уважаюцца карыснымі для чытання, але пазначаюцца зорачкай; 2) кнігі, якія не ўваходзяць у біблейскі канон большасці цэркваў і ўключаюцца ў канон толькі паасобных цэркваў.

Стары Запавет

Дадаткі да кананічных кніг

Другая кніга Ездры, Трэцяя кніга Ездры, Кніга Тавіта, Юдзіф, Прамудрасць Саламона, Прамудрасць Ісуса Сірахава, Ліст Ераміі, Баруха, Макавеяў (1-я, 2-я, 3-я)

Вышэйадзначаныя кнігі у каталіцызме аднесены да другакананічных, у праваслаўі — да некананічных, а у пратэстантызме і іўдаізме — да апокрыфаў. Трэцяя кніга Макавеяў і Трэцяя кніга Ездры уключаюцца ў склад Бібліі толькі ў праваслаўі.

Псалтыр

Псалом 151 уваходзіць толькі ў праваслаўны канон, але не выкарыстоўваецца ў богаслужэнні, хаця і прымыкае да ХХ кафізмы.

Псалмы 152—155 уваходзяць у біблейскі канон і, адпаведна, ў богаслужбовую практыку толькі ў Сіра-Якавіцкай Праваслаўнай Царкве, а астатнімі ўважаюцца за апокрыфы.

Кніга Эноха, Кнігі Мекабян, Кніга Юбілеяў, Рэшта слоў Баруха

Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтыя кнігі ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.

Новы Запавет

Дыдаскалія Апосталаў

Эфіопская Праваслаўная Царква ўключае гэтую кнігу ў свой канон. Астатнімі хрысціянскімі цэрквамі яны ўважаюцца за апокрыфы.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Проф. Юнгеров П. А. Введение в Ветхий Завет. Неканонические книги. Неканонические дополнения в канонических ветхозаветных книгах

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Кнігі Бібліі
Катэгорыя·Біблія
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты