wd wp Пошук:

Кніга прарока Баруха

Кніга прарока Баруха (стар.-грэч.: Βαρούχ) — другакананічная кніга Старога Запавету. Не прызнаецца іўдзеямі і пратэстантамі і лічыцца імі апокрыфам. У Вульгаце — адзінае цэлае з лістом Ераміі, які быў напісаны за 100 гадоў да гэтае кнігі і не мае да яе ніякага сэнсавага дачынення.

Аўтар і час напісання

Барух, сын Нерыі, быў спадарожнікам і сакратаром прарока Ераміі. Ягонай задачай было запісаць усе словы Ераміі і перадаць іх людзям. Такім чынам, калі цар Ёакім знішчыў скрутак з прароцтвамі Ераміі, Барух перапісаў тое, што Бог даў Ераміі раней, і дадаў словы «таго ж значэння». Хоць Барух і не быў прарокам, ён меў вялікі аўтарытэт у іўдаізме як той, хто выконваў важнае служэнне ў перадачы прароцкага паслання. Барух быў дастаўлены ў Егіпет разам з Ераміяй. Яўрэйская традыцыя кажа, што пазней ён пераехаў у Вавілон.

Асобныя часткі Кнігі Баруха з’яўляліся ў розныя часы як асобныя цэлыя. Такім чынам, «малітва аб пакаянні» ўзнікла ў часы Макавеяў, песня хвалы мудрасці — блізу 200 г. да н.э., а трэцяя частка — верагодна, ў сярэдзіне І ст. да н.э., неўзабаве пасля ўзяцця Іерусаліма Пампеем (63 г. да н.э.) і наступнага перыяду дэпартацыі. Менавіта ў тыя цяжкія часы рэдактар ​​і складальнік імкнуўся ўсяліць у землякоў новую надзею. Адчай і роспач, паводле ягоных слоў, не могуць паўплываць на тых, хто ведае, што можа разлічваць на Госпада, Бога Запавету. З іншага боку, ён кажа, што бяда, якая напаткала людзей, з’яўляецца вынікам непадпарадкавання Божаму закону. З-за таго, што Барух, сакратар Ераміі, знаходзіўся ў аналагічнай гістарычнай сітуацыі, і з-за таго, што некаторыя матэрыялы, змешчаныя ў Кнізе, маглі паходзіць ад яго, гэты твор у цэлым існуе пад гэтай назвай.

Раздзелы кнігі

Кніга названая імем Баруха і складаецца з трох асноўных частак:

Зноскі

  1. Лист Єремії. Біблія у перекладі Івана Хоменка(нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 30 жніўня 2012. Праверана 13 чэрвеня 2021.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·Другакананічныя кнігі
Катэгорыя·Кнігі паводле алфавіта
Катэгорыя·Кніга Баруха
Катэгорыя·Кнігі Старога Запавету