wd wp Пошук:

Нейт

Нейт (стар.-ег. nt) — старажытнаегіпецкая багіня вайны і палявання.

Іерагліфічнае імя:

n
t
R25B1

Гісторыя

Нейт — адна з найбольш старажытных вядомых егіпецкіх багінь, культ якой узнік яшчэ ў дадынастычны перыяд і быў вядомы ў эпоху Пталемеяў. Найстаражытнейшая атрапаморфная выява Нейт была знойдзена ў пірамідзе Джосера. Яна з’яўлялася багіняй вайны, багіняй тварэння, багіняй-маці, што першай нарадзіла дзіця, і багіняй замагільнага свету, што клапацілася пра душы памерлых і дапамагала апранаць іх.

Звычайна Нейт атаесамляюць з ніжнім Егіптам, дзе існаваў яе культавы цэнтр у Саісе. Аднак з 1 тысячагоддзя да н. э. атрыбуты Нейт усё часцей пераходзілі да багінь Ісіды і Хатхор. Старажытныя грэкі атаесамлялі яе з багіняй Афінай.

Міфалогія

Нейт фігуравала ў ранніх міфах пра стварэнне сусвету як стваральніца першароднага ўзвышша пасярод вод Нун. Лічылася маці Ра і Амона. У міфе пра Асірыса назірае за яго муміфікацыяй. У міфе пра Хора і Сета абвяшчае, што атрымае Хор пасля перамогі.

Шанаванне

Галоўныя цэнтры шанавання: Саіс, Існа.

Вядомымі атрыбутамі Нейт былі перакрыжаваныя стрэлы, лук і стрэлы, шчыт, ткацкая рама. У магільне Тутанхамона выява Нейт была звязана з выявай змяі, што павінна была ахоўваць нябожчыка. Егіпцяне часцяком звярталіся ў малітвах да багіні як да нябеснай каровы, што раз на год нараджала сонца. Было прынята называць яе вялікай багіняй, маці або бабуляй багоў. Пра жрыц Нейт казалі, што яны адчыняюць усе шляхі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Багіні
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Егіпецкая міфалогія
Катэгорыя·Багі вайны