wd wp Пошук:

Ра

Ра (стар.-грэч.: Ρα; лац.: Ra) — бог Сонца ў старажытнаегіпецкай рэлігіі, творца свету. Часцей за ўсё, на выявах выглядаў чалавекам, што замест звычайнай галавы меў галаву ястраба. Яго асноўныя сімвалы — сонечны круг і абеліск. Часам, яго выяўлялі ў выглядзе барана.

Пагадненнем, бог Ра быў звязаны з іншымі багамі старадаўняга Егіпту, у тым ліку, з Амонам і Горам. Егіпцяне таго часу цягнуліся да пакланення таму, ад чаго залежала іхняе штодзённае жыццё — Сонцу. Таму, пад імем «Ра» яны абагаўлялі гаспадара неба, які штодня плыў з усходу на захад, а з надыходам ночы працягваў свой небяспечны шлях у падземным царстве.

Вока Ра,
ці «Правае вока Гора»

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Патрыярхат
Катэгорыя·Старажытнаегіпецкія багі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Фараоны дынастыі багаў
Катэгорыя·Салярныя багі
Катэгорыя·Багі паводле алфавіта
Катэгорыя·Фараоны паводле алфавіта
Катэгорыя·Персанажы паводле алфавіта
Катэгорыя·Міфалагічныя персанажы паводле алфавіта