wd wp Пошук:

На скразняках стагоддзя

«Максі́м Танк: На скразняка́х стаго́ддзя» — кніга, напісаная беларускім пісьменнікам Міколам Мікулічам[d] і выдадзеная ў 1999 годзе выдавецтвам «Мастацкая літаратура»[1] тыражом 1 800 экземпляраў.

Змест

У літаратурным творы робіцца спроба асэнсаваць феномен Максіма Танка — паэта і чалавека, асобы першай велічыні ў гісторыі беларускай літаратуры XX стагоддзя. Прыводзячы свае гутаркі з Максімам Танкам у апошнія гады яго жыцця, выкарыстоўваючы старонкі эпісталярнай спадчыны народнага паэта, шматлікія архіўныя матэрыялы і іншае, аўтар раскрывае філасафска-патрыятычныя асновы яго жыцця і творчасці, веру ў духоўна-маральныя каштоўнасці чалавека.

Праблематыка і крытыка твора

Мікола Мікуліч адзначае пра прадмет даследавання:

" Прынцыпы аналітычна-даследчага асэнсавання працэсаў рэчаіснасці, лагізаванасць гістарычнага мыслення, зварот да драматычных і трагічных старонак нацыянальнага мінулага і цяпершчыны дапаўняюцца ў вершах паэта эмацыянальна-пачуццёвай непасрэднасцю. Лірычная споведзь суседнічае ў іх з прамоўніцкім пафасам і публіцыстычнасцю, народнапесенныя матывы пераплятаюцца з заглыбленай медытатыўнай роздумнасцю і крытычна-выкрывальнай іроніяй. І вельмі часта ўсё гэта пры характэрнай танкаўскай «расхрыстанасці» структурных элементаў твораў. "

Пісьменнік Леанід Дранько-Майсюк спасылаецца на кнігу пры высвятленні пытання зносін Танка з Браніславам Тарашкевічам, перавозу маладым паэтам забароненай літаратуры і яго арышту ўладамі Польскай Рэспублікі.[2]

Кандыдат філалагічных навук Анатоль Літвіновіч назваў кнігу Мікуліча насычанай цікавымі фактамі, назіраннямі і абагульненнямі.[3]

Удзел у выстаўках і рэйтынгах

Кніга — удзельнік віртуальнай выстаўкі «Рэаліі жыцця Максіма Танка» Магілёўскай абласной бібліятэкі імя У. І. Леніна.[4]

Кніга ўдзельнічала ў адборы да рэйтынга «Сто беларускіх кніг ХХ стагоддзя», які фарміраваўся па выніках апытання чытачоў газеты «Наша Ніва». Было адзначана, што гэта літаратурная праца адна з першых па смерці пісьменніка спробаў асэнсаваць феномен Максіма Танка.[5]

Зноскі

  1. Міронава, Валянціна. Кніга цяпер не толькі лепшы падарунак, але і найтаннейшы (нявызн.). Краязнаўчы сайт Гомеля і Гомельшчыны (22 лістапада 2011). Праверана 21 лістапада 2022.
  2. Дранько-Майсюк, Леанід. Максім Танк (раздзел з кнігі «У Вільні і больш нідзе») (бел.) . ARCHE Пачатак (16 кастрычніка 2012). Праверана 21 лістапада 2022.
  3. Літвіновіч, 2011
  4. Рэаліі жыцця Максіма Танка (бел.) . Магілёўская абласная бібліятэка імя У. І. Леніна. Праверана 21 лістапада 2022.
  5. Мухін, 2000, с. 1

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Дакументальная проза
Катэгорыя·Кнігі 1999 года
Катэгорыя·Максім Танк
Катэгорыя·Літаратурныя творы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных