wd wp Пошук:

Наўліцкае

На́ўліцкае возера, На́ўліцы — возера ў Беларусі, у Полацкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Нежлеўка (прыток Ушачы), за 20 км на паўднёвы захад ад горада Полацк.

Плошча паверхні 3,86 км². Даўжыня возера 3,43 км, найбольшая шырыня 1,74 км. Найбольшая глыбіня дасягае 12,9 м. Даўжыня берагавой лініі 11,4 км. Аб′ём вады ў возеры 23,5 млн м³. Плошча вадазбору 11,3 км².

Катлавіна возера лопасцевай формы падпруднага тыпу. Схілы катлавіны вышынёй ад 3—5 да 25 метраў, стромкія. Берагавая лінія звілістая, у паўднёвай частцы ўтварае залівы і паўастравы. Берагі нізкія, пясчаныя і пясчана-галечныя. У заходняй і паўночна-заходняй частцы возера берагі абразійныя вышынёй 0,6—0,8 м. Вакол возера (акрамя заходняй часткі) тарфяністая пойма шырынёй да 200 метраў. Найбольшыя глыбіні каля заходняга берага возера. Мелкаводдзе пясчанае, глыбакаводная частка дна выслана гліністым ілам. Возера мезатрофнае, слабапраточнае. Упадаюць 2 ручаі і выцякае ручай у возера Нежлева.

Зарастае каля 30 % плошчы дна возера. Расліннасць пашыраецца да глыбіні 6 м і займае палосу шырынёй 50—100 м ад берага. Сярод раслін: чарот, трыснёг, разак, рагаліснік, рдзесты, харавыя водарасці.

У возеры водзяцца шчупак, лешч, судак, акунь, карп, плотка, гусцяра, карась і іншыя віды рыб. Зарыблялася рачным вугром[1] у 2007 г. і таўсталобікам[1] у 2006 г. і белым амурам[2][1].

Каля возера вёскі Наўліца, Гуры, Дубнякі.

Зноскі

  1. 1 2 3 Республика Беларусь. Атлас охотника и рыболова: Витебская область / Редактор Г. Г. Науменко. — Мн.: РУП «Белкартография», 2010. — С. 20. — 72 с. — 10 000 экз. — ISBN 978-985-508-136-5.(руск.)
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 3. Катэнарыя — Недайка / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ ім. Петруся Броўкі, 1984. — 588 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (12):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Басейн Ушачы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Азёры Полацкага раёна