wd wp Пошук:

Наша партыя

Наша Партыя (НП) — палітычная партыя Беларусі, якая знаходзіцца ў працэсе стварэння. Ініцыятарамі стварэння партыі сталі грамадзяне Беларусі, да якіх далучыўся палітык, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2020 года, сустаршыня грамадскага аб’яднання «Гавары праўду» Андрэй Дзмітрыеў.

Ініціыятары стварэння партыі прынялі рашэнне ўзяць за аснову праграмы партыі перадвыбарчую праграму Андрэя Дзмітрыева[1]

30 чэрвеня на анлайн-з’ездзе быў афіцыйна створаны арганізацыйны камітэт «Нашай партыі»[2]. Яго чальцамі з’яўляюцца прыблізна 300 чалавек[3].

Па дадзеных на 21 жнівеня 2021 года, далучыцца да партыі маюць жаданне больш за 900 чалавек пры неабходнай для рэгістрацыі колькасці ў 1000 чалавек[4]. Устаноўчы з’езд плануецца правесці тады, калі колькасць зарэгістраваных жадаючых далучыцца да партыі складзе мінімум 1500—2000 чалавек[3][5].

Ідэя стварэння

Па словах Андрэя Дзмітрыева, прынцыповае рашэнне аб стварэнні палітычнай партыі было прынята яшчэ ў 2016 годзе на вялікім форуме «Гавары праўду». А ў 2020 годзе адбылася палітызацыя грамадства, і «шмат хто пачаў думаць, як рабіць добрыя рэчы для краіны, што можна дзейнічаць і не толькі праз вуліцу». Андрэй Дзмітрыеў лічыць, што час для стварэння партыі надышоў таму, што «людзі гатовыя аб’ядноўвацца, дзейнічаць, гаварыць пра палітыку». Да таго ж, па словах палітыка, грамадства павінна быць падрыхтавана да раптоўных змен, а палітычная партыя — «гэта цывілізаваны ўдзел у палітыцы»[3][6][7][8].

Прынцыпы

Сябры аргкамітэта самастойна распрацавалі Статут партыі. Тым не менш праца яшчэ не скончана, ідзе адкрыта і ўсе, хто падзяляе падыходы і прынцыпы «Нашай Партыі», могуць да яе далучыцца.

«Наша Партыя» дэкларуе наступныя прынцыпы:

— партыя будуецца па прынцыпе «грамадзяне для грамадзян»;

— Беларусь без дыктатараў, алігархаў і ідэолагаў;

— Беларусь — краіна, з якой не трэба з’язджаць у пошуках бяспекі, працы і лепшага жыцця;

— справядлівасць, павага да людзей і роўнасць усіх перад законам;

— грамадзяне павінны ўдзельнічаць у прыняцці рашэнняў у дзяржаве;

— адказнае самакіраванне, калі жыхары гарадоў і раёнаў выбіраюць мэраў і старшынь, а ўлада падсправаздачна грамадству[4]

Праграма

Праграма «Нашай Партыі» распрацавана сябрамі аргкамітэта ў працоўных групах[9]. Тым не менш праца яшчэ не скончана, ідзе адкрыта і ўсе, хто падзяляе падыходы і прынцыпы «Нашай Партыі», могуць да яе далучыцца.

Асноўныя тэзісы праграмы

Дзяржаўны лад

Знешняя палітыка

Права

Эканоміка

Экалогія

Сацыяльная абарона

Медыцына і ахова здароўя

Навука і адукацыя

Культура

Сілавы блок

Партыйныя мерапрыемствы

Кожную сераду сябры аргкамітэта «Нашай Партыі» праводзіць «Палітшколу»[5]. «Палітшкола» — гэта лекцыі-стрымы на платформе Youtube на розныя тэмы, звязаныя з палітыкай, эканомікай, сацыялогіяй, грамадазнаўствам. Пры гэтым слухачы маюць магчымасць задаваць пытанні выступоўцам.

Таксама прадстаўнікі аргкамітэта «Нашай Партыі» сталі дэлегатамі Схода народных прадстаўнікоў — незалежнай грамадзянскай ініцыятывы, якая праце ў фармаце лічбавай пляцоўкі для выражэння інтарэсаў і меркаванняў жыхароў Беларусі[5][10],

Зноскі

Зноскі

  1. Перавыбарчая праграма кандыдата ў прэзідэнты Рэспублікі Беларусь Андрэя Дзмітрыева Афіцыйны сайт Андрэя Дзмітрыева
  2. «Без членства в ЕС». Сформирован оргкомитет по созданию «Нашей партии» Архівавана 24 жніўня 2021. Белорусские новости (праз VPN)
  3. 1 2 3 Андрэй Дзмітрыеў стварае «Нашу партыю» Наша Ніва
  4. 1 2 Официальный сайт «Нашей партии»
  5. 1 2 3 Экс-кандидат в президенты Беларуси Андрей Дмитриев начал предварительную регистрацию «Нашей партии»(недаступная спасылка) Комсомольская правда в Беларуси
  6. Дмитриев заявил о создании собственной политической партии Politring.com
  7. Чтобы не украли победу. Дмитриев создает «Нашу партию». Но в конституционные перемены не верит Архівавана 24 жніўня 2021.
  8. Ці будзе «Наша партыя» Андрэя Дзмітрыева «гаварыць праўду»? Еўрапейскае Радыё ў Беларусі (праз VPN)
  9. Программа партии (проект) Официальный сайт “Нашей Партии”
  10. Сход. Платформа народных представителей
Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Палітычныя арганізацыі беларускай гісторыі
Катэгорыя·Палітычныя партыі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Палітычныя партыі, заснаваныя ў 2020 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Палітычныя партыі паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі