wd wp Пошук:

Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дзмітрыеў. Андрэй Уладзіміравіч Дзмітрыеў (нар. 12 мая 1981, Мінск) — беларускі палітык, грамадскі дзеяч, палітоглаг.

Скончыў Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (Літоўская Рэспубліка), палітолаг. Праходзіў тэрміновую службу ў войску.

У 2015 годзе ўзначальваў ініцыятыўную групу грамадзян па вылучэнні кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах Таццяны Караткевіч.

З верасня 2019 года сустаршыня Рэспубліканскага грамадскага аб’яднання «Гавары праўду». Балатаваўся кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь сёмага склікання.

Кандыдат на прэзідэнцкіх выбарах у Беларусі 2020 года[2]. У выпадку перамогі меркаваў стварыць пераходны ўрад з альтэрнатыўнымі кандыдатамі і правесці цягам года новыя выбары[3]

Жыве ў вёсцы Воўкавічы. Жанаты, мае трох сыноў.

Пад канец 2020 года заняўся стварэннем палітычнай партыі пад назвай «Наша партыя»[4]. Затрыманы 12 жніўня 2021 года[5], вызвалены вечарам таго ж дня.

Зноскі

  1. 1 2 (unspecified title) Праверана 1 студзеня 2022.
  2. vybary2020.by Архівавана 5 жніўня 2020.
  3. nn.by
  4. Андрэй Дзмітрыеў стварае «Нашу партыю»
  5. Арышты і ператрусы 12 жніўня: сілавікі затрымалі экс-кандыдата ў прэзыдэнты Андрэя Дзьмітрыева(бел.) . Радыё Свабода.
Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1981 годзе
Катэгорыя·Члены «Гавары праўду»
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Выпускнікі Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Мінску
Катэгорыя·Кандыдаты ў прэзідэнты Беларусі (2020)
Катэгорыя·Палітыкі Беларусі
Катэгорыя·Члены Аб’яднанай грамадзянскай партыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 12 мая
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад