wd wp Пошук:

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтвабеларуская прэмія ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва, якая з’явілася ў 2017 годзе згодна з Загадам Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2016 № 129.[1][2]

Гісторыя

Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе. Стаць удзельнікамі конкурсу могуць аўтары твораў выяўленчага мастацтва ў любых відах, жанрах і мастацкіх тэхніках і аўтары твораў літаратуры аб выяўленчым мастацтве, створаных за тры гады, што папярэднічаюць тэрміну заканчэння прыёму заявак. Падаць заяўкі могуць грамадзяне Рэспублікі Беларусь, а таксама замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць на тэрыторыі краіны, маюць прафесійную адукацыю ў галінах выяўленчага мастацтва, дызайну, мастацтвазнаўства або не маюць такой, але з’яўляюцца членамі творчых саюзаў. Дапускаюцца да ўдзелу аўтарскія калектывы. Адзін аўтар можа ўдзельнічаць у конкурсе толькі з адным творам і толькі ў адной намінацыі.[3][4]

Лаўрэатам 2017 года ў намінацыі «Жывапіс» пераможцам стаў народны мастак Беларусі, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі, загадчык кафедры малюнка Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Уладзімір Тоўсцік. Майстар працуе ў жанрах тэматычнай карціны, партрэта, пейзажа, нацюрморта. Яго творчасць справядліва называюць яркай з’явай у беларускім сучасным мастацтве.[5]

Намінацыі

У намінацыі «Творчы дэбют» могуць прымаць удзел аўтары, якія не дасягнулі 31 года на дзень падачы заяўкі. Адборачная камісія штогод у перыяд з 20 лістапада па 31 снежня вызначыць па 10 работ у кожнай намінацыі для ўдзелу ў Рэспубліканскай выстаўцы сучаснага выяўленчага мастацтва. Асноўныя крытэрыі ацэнкі твораў мастацтва і літаратуры — наватарства, мастацкая каштоўнасць, індывідуальнасць, актуальнасць тэмы, развіццё мастацкіх традыцый. Імёны пераможцаў конкурсу стануць вядомы па выніках адкрытага прагляду і ацэнкі твораў, што экспануюцца на рэспубліканскай выстаўцы, якая пройдзе з 18 красавіка па 21 мая. Журы конкурсу вызначыць па адным або некалькі пераможцаў у кожнай намінацыі. Пераможцам конкурсу будуць уручаны дыпломы лаўрэатаў і спецыяльныя прызы, а таксама грашовыя прэміі ў памеры 100 базавых велічынь у кожнай намінацыі. Асобныя творчыя работнікі, якія ўнеслі значны ўклад у развіццё сучаснага выяўленчага мастацтва Беларусі, і юрыдычныя або фізічныя асобы, у тым ліку індывідуальныя прадпрымальнікі, што прадастаўляюць спонсарскую дапамогу ці робяць ахвяраванні на развіццё выяўленчага мастацтва, могуць быць узнагароджаны дыпломамі «За ўклад у развіццё выяўленчага мастацтва», «Мецэнат выяўленчага мастацтва» і спецыяльнымі прызамі.[6][7][8]

Зноскі

  1. Конкурсы (нявызн.) (недаступная спасылка). Беларускі саюз мастакоў. Архівавана з першакрыніцы 22 ліпеня 2018. Праверана 4 жніўня 2018.
  2. Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» (18 красавіка — 21 мая 2017 г.) (нявызн.). Гасцініцы Беларусі. Праверана 4 жніўня 2018.
  3. Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню будзе ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе (нявызн.). БелТА (11 жніўня 2016). Праверана 4 жніўня 2018.
  4. Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва ўпершыню будзе ўручана ў Беларусі ў 2017 годзе (нявызн.) (недаступная спасылка). Belarus.by (11 жніўня 2016). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 4 жніўня 2018.
  5. Ірына Свірко. Названы лаўрэаты Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (нявызн.). СБ. Беларусь сегодня (22 мая 2017). Праверана 4 жніўня 2018.
  6. Нацыянальная прэмія ў галіне сучаснага выяўленчага мастацтва з’явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе (нявызн.). Звязда (11 кастрычніка 2014). Праверана 4 жніўня 2018.
  7. Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва з’явіцца ў Беларусі ў 2017 годзе (нявызн.) (недаступная спасылка). Регіянальная газета (21 лістапада 2015). Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2021. Праверана 4 жніўня 2018.
  8. Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная прэмія ў галіне выяўленчага мастацтва» (18 красавіка — 21 мая 2017 г.) (нявызн.). Дзелавы турызм у Беларусі. Праверана 4 жніўня 2018.(недаступная спасылка)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Прэміі Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з непрацоўнымі спасылкамі
Катэгорыя·Выяўленчае мастацтва Беларусі