wd wp Пошук:

Натэла Атараўна Дадышкіліяні

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Дадышкіліяні. Натэла Атараўна Дадышкіліяні (2 снежня 1960, г. Чалябінск, Расія) — артыстка балета. Дачка А. Дадышкіліяні. Заслужаная артыстка Беларусі (1990).

Біяграфія

Нарадзілася ў 1960 годзе ў балетнай сям’і: маці — балерына Клара Малышава, а бацька — рэжысёр Атар Дадышкіліяні.[1]

Пасля сканчэння Беларускага харэаграфічнага вучылішча ў 1979 годзе салістка Нацыянальнага акадэмічнага тэатра балета Беларусі.

У 1998 годзе з’ехала ў Японію, дзе выкладала танец у балетнай студыі, паставіла некалькі балетаў і харэаграфічных мініяцюр, у якіх сама танчыла. Вярнуўшыся з Японіі, працавала ў Мінскім музычным тэатры ў якасці рэпетытара.

З 2009 года выкладае танец у балетнай студыі ў Маскаце, сталіцы Амана.[1]

Член Беларускага саюза тэатральных дзеячаў‎ з 1984 года.

Творчасць

Танцоўшчыца класічнага плана. Валодае добрымі знешнімі данымі, стрыманай, строгай манерай выканання. У яе рэпертуары большасць сольных і галоўных партый з балетаў бягучага рэпертуару тэатра: Уладарка дрыяд («Дон Кіхот» Л. Мінкуса), Жызэль («Жызэль[ru]» А. Адана), Маша, Адэта — Адылія («Шчаўкунок», «Лебядзінае возера» П. Чайкоўскага), Магнолія («Чыпаліна[ru]» К. Хачатурана(руск.) бел.), Сільфіда («Сільфіда[ru]» Г. Левенскольда(руск.) бел.), Марыя («Бахчысарайскі фантан[ru]» Б. Асаф’ева), Сільфіда («Шапеніяна[ru]» на музыку Ф. Шапена).

Найбольш блізкія Натэле Дадышкіліяні работы галоўнага балетмайстра тэатра В. Елізар’ева. Дадышкіліяні тонка адчувае сучасную пластыку яго пастановак і паспяхова выконвае партыі Фрыгіі («Спартак[ru]» А. Хачатурана), Евы («Стварэнне свету» А. Пятрова[ru]), Джульеты («Рамэа і Джульета» С. Пракоф’ева), Каханай («Карміна Бурана[ru]» на музыку К. Орфа), Дзевы-выбранніцы («Вясна свяшчэнная[ru]» І. Стравінскага).

Зноскі

  1. 1 2 ДАДИШКИЛИАНИ НАТЕЛЛА ОТАРОВНА на сайце Кино-Театр. РУ

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чалябінску
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Артыкулы пра тэатральных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Постаці Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Артысты балета Беларусі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Постаці Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь
Катэгорыя·Вікіпедыя·Шаблон «Вонкавыя спасылкі» пусты
Катэгорыя·Вікіпедыя·Кінематаграфісты без IMDb
Катэгорыя·Выпускнікі Беларускай дзяржаўнай харэаграфічнай гімназіі-каледжа
Катэгорыя·Артысты балета паводле алфавіта
Катэгорыя·Члены Беларускага саюза тэатральных дзеячаў
Катэгорыя·Заслужаныя артысты Беларускай ССР
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 снежня
Катэгорыя·Артысты балета XX стагоддзя